Вы тут

У Беларусі пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе "Прадпрымальнік года"


У Беларусі пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года», піша БЕЛТА са спасылкай на Мінэканомікі.


Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы свайго знаходжання або месцы жыхарства) — у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2020 года. Удзел у конкурсе бясплатны.

У міністэрстве адзначылі, што ў гэтым годзе будуць падведзены вынікі і вызначаны найбольш эфектыўныя бізнесы 2019 года. «Правілы конкурсу крыху змяніліся, з’явілася новая намінацыя выключна для індывідуальных прадпрымальнікаў — «Эфектыўны індывідуальны бізнес». Таксама пашырыліся магчымасці ўдзелу буйнога бізнесу ў намінацыі «Стабільны поспех». Нязменнымі засталіся асноўныя падыходы: у конкурсе ўдзельнічаюць людзі і кампаніі, якія самі падаюць свае заяўкі, а іх эфектыўнасць вызначаецца на падставе аб’ектыўных крытэрыяў», — растлумачылі ў прэс-службе ведамства.

Прэв'ю: your-mentor.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.