Вы тут

У Мінску пад дном аўтамабіля на расійскіх нумарах знайшлі гранату


Сёння каля апоўдня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў аўтацэнтры, размешчаным у вёсцы Цна Мінскага раёна, знаходзіцца замініраваная машына. Пра гэта паведамляе МУС.


Падчас агляду работнік сервіснага цэнтра пад дном прыгнанага на рамонт BMW X6 на расійскіх нумарах выявіў прыматаную гранату.

На месца выбылі прадстаўнікі праваахоўных органаў і экстраных службаў. У мэтах бяспекі эвакуіравана каля 70 работнікаў і наведвальнікаў цэнтра. Сапёрна-піратэхнічнай групай выбухованебяспечны прадмет абясшкоджаны.

Прэв'ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.