На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. Асноўная частка - асобы першага кантакту, якія былі выяўленыя ў ходзе эпідрасследаванняў і на момант тэсціравання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Пасля праходжання лячэння паправіліся 53 чалавекі. Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісана 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні.
Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.
На сёння ў Беларусі праведзена больш за 40 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэставання задзейнічана 13 лабараторый.
Нагадаем, на 7 красавіка запланаваны візіт ў Беларусь місіі СААЗ. У склад дэлегацыі ўвойдуць трое экспертаў. Спецыялісты запрошаны кіраўніком беларускай дзяржавы. Яны змогуць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, што прымаюцца, прааналізаваць клінічныя пратаколы, падыходы да аказання медыцынскай дапамогі.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».