У Літве каранцін працягнуты на два тыдні да 27 красавіка. Пра гэта прэм'ер-міністр краіны Саўлюс Сквярняліс напісаў у сваім Facebook.
«Так, каранцін будзе працягнуты яшчэ на два тыдні. І я памятаю тое, што казаў учора: мы спадзяёмся, што пасля Вялікадня можна будзе пачаць думаць пра паслабленне каранцінных умоў. Перш за ўсё, калі гаворка ідзе пра малы бізнес», — напісаў Саўлюс Сквярняліс.
Зараз у Літве зарэгістраваны 880 выпадкаў каранавіруса, 15 чалавек памерлі.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?