Вы тут

За мінулыя суткі ў Беларусі адбыўся 31 лясны пажар


Пашкоджана каля 200 гектараў лесу, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.


Найбольш часта па-ранейшаму працягваюць гарэць лясы Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Тут было зафіксавана шэсць і восем выпадкаў адпаведна.

Усяго з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося ўжо 344 выпадкі ўзгарання. Агульная плошча лясных пажараў перавысіла 1,9 тысячы гектараў.

Асноўнай прычынай узгаранняў з'яўляецца чалавечы фактар: большасць ачагоў ўзнікла пасля пераходу агню ў лясны фонд з месцаў выпальвання сухой расліннасці.

Як адзначылі ў Мінлясгасе, у паўднёвых рэгіёнах краіны на дадзены момант пераважна склаўся 4 клас пажарнай небяспекі. Мясцовыя райвыканкамы пачалі ўводзіць часовыя забароны на наведванне лясоў. Так, па стане на 11.00 10 красавіка, меры абмежавальнага характару дзейнічаюць ужо ў 60 рэгіёнах краіны. Пасля стабілізацыі сітуацыі забароны будуць аператыўна знятыя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: vostok.today

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.