Вы тут

Беларускія радыёстанцыі аб'ядналіся ў Асацыяцыю


У Беларусі афіцыйна зарэгістраваная Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання, паведамілі на сайце Міністэрства інфармацыі. Галоўнымі мэтамі аб'яднання з'яўляюцца кансалідацыя удзельнікаў галіны і садзейнічанне развіццю сферы радыёвяшчання ў краіне. Стварэнне Асацыяцыі дасць магчымасць узмацніць уплыў радыё ў медыйнай прасторы.


Заснавальнікамі Асацыяцыі выступілі 17 радыёстанцый. Сярод іх - радыястанцыі Белтэлерадыёкампаніі (Радыус FM, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё і інш.), Новае радыё, Народнае радыё, Альфа радыё, Гумар ФМ, Relax FM, Аўто радыё, Energy FM, Радыё Бі-Эй, Мелодыі Стагоддзя, Легенды FM , Радыё МІР і Радыё Unistar. Чакаецца, што ў бліжэйшы час склад удзельнікаў аб'яднання істотна пашырыцца. У тым ліку за кошт далучэння рэгіянальных радыёстанцый, якія прымалі актыўны ўдзел у стварэнні Асацыяцыі.

Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання плануе весці прамы дыялог з дзяржаўнымі органамі па пытаннях развіцця галіны радыёвяшчання, удзельнічаць у падрыхтоўцы адпаведных праектаў прававых актаў.

Аб'яднанне радыёстанцый таксама гатова да ўдзелу ў арганізацыі збалансаванай сістэмы медыявымярэнняў, якая адпавядае сусветным стандартам.

Удзельнікі Асацыяцыі ў перспектыве разлічваюць стварыць адзіны мабільны дадатак, індустрыяльны радыяплэер, які дазволіць слухаць любую беларускую радыёстанцыю ў смартфоне. Акрамя таго, для заахвочвання прафесійных дасягненняў у сферы радыё магчыма ўстанова спецыяльнай прэміі.

Прэв'ю: roastbrief.com.mx

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.