Вы тут

Супрацоўнікам устаноў сацабслугоўвання будзе назначана надбаўка за работу ва ўмовах эпідсітуацыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Указам прадугледжана ўстанаўленне надбаўкі работнікам дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія працуюць з пацыентамі з інфекцыйнымі захворваннямі і асобамі, аднесенымі да кантактаў першага ўзроўню, якія па медыцынскіх паказаннях не адпраўлены ва ўстановы аховы здароўя, пры рабоце вахтавым метадам.

Гэта надбаўка ўстанаўліваецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад катэгорыі работнікаў і ступені іх кантакту з інфіцыраванымі.

Пры выяўленні ў арганізацыях выпадкаў інфекцый і кантактаў з інфіцыраванымі, а таксама асобамі, аднесенымі да кантактаў першага ўзроўню, надбаўка ўрачам-спецыялістам складзе Br 1,5 тыс., медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br 1,3 тыс., іншым работнікам - Br 900.

Пры адсутнасці выяўленых у арганізацыях выпадкаў інфекцый і (або) асоб, аднесеных да кантактаў першага ўзроўню, адпаведныя надбаўкі складуць: урачам-спецыялістам — Br 500, медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — Br 400, іншым работнікам — Br 250.

Указам таксама прадугледжана, што работнікам сацыяльнага абслугоўвання пры рабоце вахтавым метадам прадастаўляюцца памяшканні для пражывання ў арганізацыях, выплачваецца кампенсацыя ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, распаўсюджвае сваё дзеянне на праваадносіны, што ўзніклі з 1 красавіка 2020 года, і дзейнічае да прызнання яго страціўшым сілу.

Прэв'ю: kun.uz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.