Вы тут

Sex-балясы. Работа мары


Пэўна ж, у кожнага з нас уласныя ўяўленні пра яе. («Як растлумачыць начальству, што калі работа любімая, то на ёй хочацца спаць?!») 35-гадовая шматдзетная маці Клэр О'Коннар з англійскага графства Кент тры гады адпрацавала ў гатэлі прыбіральшчыцай. Відавочна, гэты занятак не быў марай усяго яе жыцця. («— Ты дзе? — У пекле! — А, ну выйдзеш з работы, патэлефануй») У нейкі момант Клэр надакучыла атрымліваць капейкі, і яна задумалася аб адкрыцці сваёй клінінгавай кампаніі. («— Ты хто? — Вярстальшчык. — Звярстай мне жыццё наноў!») Праз нейкі час прадпрымальная маці стварыла сайт над назвай Fantasy Clean. На ім было ўказана: жанчына будзе прыбірацца ў вашым доме... галышом. Усяго за 95 фунтаў стэрлінгаў у гадзіну. З аголенымі грудзьмі — за 85 фунтаў, а ў сподняй бялізне — за 75 фунтаў стэрлінгаў. («— Як чароўна ад цябе пахне, пах зводзіць мяне з розуму, прабуджае жывёльныя інстынкты. Што гэта за парфума? — Гэта ў мяне чабурэк у дэкальтэ праваліўся».) Што цікава, муж Клэр, ведаючы яе шалёны характар, не стаў пратэставаць супраць ідэі жонкі. («Як растлумачыць дзіцяці, што калі маці ў касцюме медсястры, дык тату не дрэнна, а вельмі добра?»)


Жанчына расказала пра свае планы адносна бізнесу. («Калі імператрыца ліхая, значыць, у яе імператара нармальнага не было».) Дарэчы, не такі ён і новы. Некалькі гадоў таму яшчэ адна брытанка, 25-гадовая жыхарка Эдынбурга, адкрыла аналагічную клінінгавую кампанію з аголенымі прыбіральшчыкамі, наняўшы 15 супрацоўнікаў, у тым ліку трох мужчын. («Цікава, хто-небудзь хоць раз даглядзеў нямецкі фільм з гаспадыняй дома і сантэхнікам? Кран ён у выніку пачыніў?») Па яе словах, пры прыборцы дома будзе прысутнічаць адна аголеная супрацоўніца і адзін кліент. Ніякіх дотыкаў, фотаздымак, увогуле «нічога лішняга». («З моды ніколі не выходзіць толькі касцюм Евы».) Прыбіральшчыца прыходзіць, выконвае сваю работу і сыходзіць, запэўніла Клэр. («Цяжка быць адзінай дзяўчынай на рабоце... Усе гэтыя непрыстойныя погляды, пахабныя жартачкі і двухсэнсоўныя намёкі на секс... Сама вельмі здзіўленая, што мяне дагэтуль не звольнілі».) Адзінае — уся гэтая гісторыя пачыналася яшчэ да пандэміі... Таму трэба меркаваць, што шматдзетнай маці давялося адкласці ўвасабленне ў жыццё планаў пра аголеных прыбіральшчыкаў да лепшых часоў.

А вось стрыптызёркі ў ЗША не сталі іх чакаць. Пасля таго як эпідэміялагічная абстаноўка прывяла да сацыяльнага дыстанцыравання, стрыптыз-клуб у Портландзе мусіў закрыць свае дзверы. Тым не менш яго ўладальнік Шон Боўлен творча падправіў кірунак уласнага бізнесу, адкрыўшы службу дастаўкі ежы Boober Eats: стрыптызёркі прывозяць яе да дзвярэй тым, хто знаходзіцца ў самаізаляцыі. («Мужчына ў гадах прыходзіць у аддзел кадраў фірмы. Кадравік: — На жаль, вы нам не падыходзіце. Нам патрэбны людзі маладыя, амбіцыёзныя, здольныя творча расці! Мужчына: — І ўсё-ткі запішыце мой нумар тэлефона. Калі высветліцца, што ў вас усе творча растуць, а працаваць няма каму, — патэлефануйце».) Уладальнік стрыптыз-клуба расказаў, што ўсё пачыналася як жарт, але калі пасыпаліся заказы, вырашана было заняцца справай усур'ёз. («Дзве адэскія сяброўкі: — Хаечка, шо-та я маральна стамілася. — Сімачка, у чым праблема? Такі адпачні амаральна!») Калі паступае заказ, на выклік прызначаюцца дзве стрыптызёркі з налепкамі на грудзях. Яны прывозяць ежу да дзвярэй, адыходзяць на бяспечную адлегласць, а затым танцуюць. Стрыптызёркі таксама пазіруюць для фатаграфій. Па словах уладальніка клуба, яго каманда «дастаўляе прадукты і крыху настрою». («Як кажуць індыйскія псіхааналітыкі: вы хочаце станцаваць пра гэта?»)

Цяпер многія перайшлі на аддаленую работу — сітуацыя з каранавірусам вымусіла. («Сказалі, што падчас эпідэміі неабходна трымаць дыстанцыю два метры. Шырыня нашага ложка — 1,8 метра. Жонка адмаўляецца спаць на падлозе, што рабіць?») Тут, вядома, нічога добрага няма. Але я крыху пра іншае. («— Раней жа яно як было? — Як? — А цяпер шо? — Шо? — Вось я і гавару!») Слухайце, аказваецца, так можна было?! Як-ніяк, дваццаць першае стагоддзе! Нездарма ж кажуць, што свет ужо не будзе такі, як раней. («Прыбраў з подпісу ў службовай пошце фразу «з павагай». Цяпер любое маё пісьмо калегам і начальству па змаўчанні дзёрзкае».) Аказваецца, можна цудоўна абыходзіцца без нарад, планёрак, сходаў!.. Да нядаўняга часу, калі што не так, цябе адразу на дыван да шэфа... («Як казаў мой ранейшы начальнік — усё лечыцца сексам. Я пры ім не тое што не хварэла — кашлянуць баялася».) Цяпер з гэтым неяк спакайней стала. («— Чаму вы спазніліся на работу? — А чаму вы мне зарплату затрымалі? — Але ж у выніку мы пералічылі вам грошы! — Ну дык і я ўрэшце прыйшоў!») У інтэрнэце нават прайшлі адмысловыя конкурсы-парады наконт таго, як лепш уладкаваць дома рабочае месца. («Першае правіла работы на аддаленцы: калі вы не змаглі нешта дастаць, не ўстаючы з канапы, значыць, тое вам і не патрэбна».) Праўда, як і ў любога медаля, тут ёсць зваротны бок. У выглядзе той жа канапы, халадзільніка... («Прабыўшы некалькі дзён дома, я зразумеў, чаму мой кот пастаянна просіць жэрці».) Так што і з марамі трэба быць асцярожнымі.

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.