Спартыўныя каналы Белтэлерадыёкампаніі пакажуць у поўным аб'ёме кіберспартыўныя турніры па футболе і аўтаспорце.
Інтэрактыўны Еўра-2020 тэлегледачы і інтэрнэт-карыстальнікі змогуць паглядзець у дзённым і вячэрнім эфіры з 25 мая. На працягу тыдня каманды будуць змагацца за віртуальны кантынентальны трафей. Турнір стартуе матчамі на групавым этапе, а пасля гледачы ўбачаць чвэрцьфіналы, паўфіналы і сам фінал (яго пакажуць 29 мая).
Балельшчыкаў таксама чакаюць трансляцыі дзевяці этапаў гонак на электракарах у класе «Формула-Е». І калі за каманды на «Еўра» будуць гуляць прафесійныя кіберспартсмены, то ў турніры па аўтагонках возьмуць удзел рэальныя пілоты формулы Е — пераможцы і прызёры этапаў. Антоніа Фелікс да Коста, Стэфан Ван Дорн, Макс Гантэр і іншыя славутыя гоншчыкі паспрабуюць свае сілы ў віртуальным спаборніцтве на трасах розных гарадоў.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?