Вы тут

«Чан’э-4» працягвае даследванні


Кітайскі зонд працуе на адваротным баку Месяца.


Кітайскі зонд «Чан’э-4» ўжо правёў больш чым 500 зямных дзён на адваротным баку Месяца, праводзячы навуковыя даследаванні гэтай дасюль мала вывучанай тэрыторыі натуральнага спадарожніка Зямлі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Пасадачны модуль і месяцаход зонда «Чан’э-4» аднавілі працу на васемнаццаты месяцовы дзень пасля «сну» ў надзвычай халодную ноч. Паводле звестак Цэнтра месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным кіраванні (CNSA), пасадачны модуль зонда і месяцаход «прачнуліся». Абодва апарата працуюць у нармальным рэжыме.

Кітайскі зонд «Чан’э-4» запушчаны 8 снежня 2018 года, ён здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра Фон Карман басейна Паўднёвы полюс — Эйткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019 года.

Як вядома, месяцовыя суткі доўжацца амаль два тыдні на Зямлі. Зонд «Чан’э-4» пераходзіць у спячы рэжым у месячную ноч з-за адсутнасці сонечнай энергіі.

Фота: rbk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.