Вы тут

У Магілёве жанчына кінулася пад цягнік


Увечары 25 мая на перагоне Магілёў-1 - Магілёў-2 пад цягнік Полацк-Брэст трапіла 32-гадовая жыхарка Магілёва. Пра гэта паведамляе МУС Беларусі.


Высветлена, што за 50 метраў да надыходзячага цягніка жанчына скокнула паміж пуцей, на гукавыя сігналы не рэагавала.

Было выкарыстана экстранае тармажэнне, але наезд прадухіліць не ўдалося. Затрымка цягніка склала 40 хвілін. З рознымі траўмамі пацярпелая дастаўлена ў рэанімацыю. Праводзіцца праверка.

З пачатку года на чыгунцы адбылося звыш 30 няшчасных выпадкаў, загінулі больш за 20 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.