Вы тут

Лукашэнка: Дзякуючы пераўтварэнням у пагранічнай сферы дзяржава і народ пад надзейнай аховай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад і ветэранаў органаў пагранічнай службы з прафесійным святам - Днём пагранічніка, перадае прэс-служба беларускага лідара.


"У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы ўспамінаем, як абаронцы граніц першымі гераічна трымалі ўдар ворага. Ахоўваючы рубяжы Радзімы сёння, вы прадаўжаеце слаўныя традыцыі герояў Вялікай Айчыннай вайны - цвёрда стаіце на варце бяспекі дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічная служба - адна з самых прэстыжных і адказных, яна пад сілу толькі сапраўдным патрыётам, верным воінскаму абавязку і адданым Айчыне.

"Упэўнены, што дзякуючы істотным пераўтварэнням у пагранічнай сферы, высокаму прафесіяналізму і пастаяннай баявой гатоўнасці асабовага складу, мужнасці і смеласці супрацоўнікаў наша дзяржава і беларускі народ знаходзяцца пад надзейнай аховай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія прысвяцілі жыццё высокай місіі - берагчы мір на беларускай зямлі.

Прэв'ю: mignews.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.