Вы тут

Летась у Прыдзвiнскiм краi на добраўпарадкаванне выдаткавалi каля 31 мiльёна рублёў


Летась у Прыдзвiнскiм краi на навядзенне парадку на зямлi ў глыбiнцы i на добраўпарадкаванне выдаткавалi каля
31 мiльёна рублёў.


У тым лiку больш за 17,2 мiльёна рублёў — з абласной казны, бюджэтаў базавага ўзроўню — каля 7,6, пярвiчнага ўзроўню — 3,4 мiльёна. Арганiзацыi i прадпрыемствы не пашкадавалi на прыгажосць больш за 2,6 мiльёна рублёў.

У год юбiлею вызвалення Беларусi значныя сродкi — 882,5 тысячы рублёў — з мясцовых бюджэтаў выдаткавалi на добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой i воiнскай славы, пахаванняў вайскоўцаў i партызан.

Паводле слоў старшынi Вiцебскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Вiктара Галанава, дзякуючы сельскiм выканкамам, шэфскай дапамозе, актыўнай дзейнасцi старэйшын вёсак i тых, хто выконваў работы па добраўпарадкаваннi, усё задуманае рэалiзавалi.

Асаблiвая ўвага аддавалася Браслаўскаму раёну ў рамках падрыхтоўкi аб'ектаў да абласнога фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2019». Сёлета гэта свята пройдзе ў Вiцебску, таму ў абласным цэнтры i наваколлях плённа працуюць, каб было прыгожа.

I ў Аршанскiм раёне, дзе, як вядома, актыўна ажыццяўляецца «перазагрузка», па-ранейшаму пытанне навядзення чысцiнi на асаблiвым кантролi не толькi мясцовай улады.

У рамках выканання абласной праграмы паскарэння развiцця гарадскiх пасёлкаў больш прывабна сталi выглядаць Бягомль — Докшыцкага i Багушэўск — Сенненскага раё-
наў. Да добраўпарадкавання дадаткова прыцягвалiся грамадзяне, якiя на ўлiку ў цэнтрах занятасцi.

Паспяхова працягваецца работа па ўцягваннi ў гаспадарчы абарот зямель. Летась — каля 470 гектараў, якiя раней былi дадзены грамадзянам для вядзення асабiстай дапаможнай гаспадаркi. Адпаведны план выкананы на 130 %. А заданне па раскарчоўцы шматгадовых насаджэнняў, драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi выканана на 183 %. Гэта праведзена на тэрыторыi больш чым 216,5 гектара.

КУП «Вiцебскаблдарбуд» адрамантавала i прывяло ў парадак усе аўтобусныя прыпынкi — больш за 1000 i прылеглыя да iх тэрыторыi.

Шмат чаго зрабiлi на грамадзянскiх могiлках. Напрыклад, там з'явiлiся 233 кантэйнеры для збору смецця, усталявалi або прывялi ў парадак больш за 260 агароджаў, абрэзалi i зрэзалi прыблiзна 2,9 тысячы сухiх i небяспечных дрэў.

Уладкавалi 80 месцаў адпачынку каля азёр i рэк, больш за 600 дзiцячых пляцовак для гульнi. У сельскiх населеных пунктах высадзiлi 34,6 тысячы дрэў i каля 15,6 тысячы кустоў, а плошча новых газонаў наблiжаецца да 50 гектараў. У вёсках i вёсачках, як падлiчылi дзяржаўныя эколагi, работы правялi на 2724 калодзежах i воданапорных калонках, амаль 400 зонах санiтарнай аховы артэзiянскiх свiдравiн.

Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Цярэнцьеў канстатаваў, што трылогiя «Года малой радзiмы» паспрыяла актывiзацыi ў навядзеннi парадку. I самазаспакойвацца нельга, бо ў яе завяршэнне неабходна яшчэ зрабiць нямала. У тым лiку i ў дробязях. I недастаткова навесцi прыгажосць. Яе трэба падтрымлiваць i сачыць за парадкам штодня, не запускаць тое, што зрабiлi. Не ва ўсiх яшчэ населеных пунктах гэта пытанне на якасным узроўнi. Неабходны сiстэмны падыход i каб не было фактаў безгаспадарнасцi. Добра, што ўсё больш энтузiястаў, якiя за свае грошы або, як спрадвеку прынята ў Беларусi — талакой, «наводзяць марафет» i больш маштабныя змены робяць на асобных вулачках, скверах, каля вадаёмаў.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв'ю: wallpaperscraft.ru

Загаловак у газеце: Вясновы марафет

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.