Вы тут

Беларускія консульскія службы ў Расіі прадоўжылі экстранны рэжым работы да 14 чэрвеня


У сувязі з мерамі, якія прымаюцца Расіяй па нераспаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі, на перыяд з 18 сакавіка да 14 чэрвеня 2020 года ўключна консульскі аддзел пасольства Беларусі і аддзялення ў Екацярынбургу, Казані, Калінінградзе, Краснаярску, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, Растове-на-Доне, Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Уфе, Хабараўску прыпыняюць прыём грамадзян па консульскіх пытаннях, паведамляецца на сайце пасольства Беларусі ў Расіі.


Пры гэтым будзе забяспечаны прыём грамадзян па экстранных пытаннях: выдача пасведчанняў на вяртанне ў Беларусь, выдача віз дыпламатам і адміністрацыйна-тэхнічнаму персаналу пасольстваў, акрэдытаваных у Расіі.

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.