Вы тут

Падрабязная інструкцыя, як выпісаць «Звязду» праз інтэрнэт


Расказваем, як падпісацца на «Звязду» і іншыя выданні нашага выдавецкага дома праз інтэрнэт за 10 крокаў.

Усе фота клікабельныя.

1. Заходзім на сайт «Белпошты».

Спачатку нам трэба зарэгістравацца. Для гэтага ў правым верхнім кутку старонкі трэба выбраць пункт «Уваход».

Павінна адкрыцца наступнае акно.

Перш чым перайсці да інтэрнэт-падпіскі, трэба будзе зарэгістравацца. Неабходна выбраць ваш статус, увесці нумар тэлефона, e-mail і пароль.

Вам павінна прыйсці SMS ад адпраўніка «BELPOST.BY», У ім будзе змяшчацца код, які неабходна ўвесці ў адпаведнай форме. Таксама неабходна пацвердзіць e-mail.

2. Выбіраем раздзел «Падпіска».

3. Далей выбіраем сервіс «Інтэрнэт-падпіска». На яго вядзе гіперспасылка.

4. У радок «Пошук па выданнях» уводзім назву «Звязда» або наш індэкс. Патрэбны індэкс можна даведацца з табліцы на папярэдняй старонцы. Таксама можна перайсці да выдання адразу па спасылцы або праз індэкс.

Разгледзім пошук па назве. Калі вы ўсё зрабілі правільна, у вас старонка мусіць выглядаць наступным чынам.

5. Пры кліку на правую картку вы можаце аформіць падпіску і атрымліваць газету 5 разоў на тыдзень. Мусіць адкрыцца наступная старонка.

6. Выбіраем патрэбнае паўгоддзе і шчоўкаем на кнопку «Дадаць адрас падпіскі». Тут нам прапануюць два варыянты — першы мае на ўвазе афармленне падпіскі пенсіянерам або ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Другі — усім астатнім. Выбіраем яго і трапляем на старонку, дзе можна дадаць колькасць месяцаў падпіскі, камплектаў, тып дастаўкі — у паштовую скрыню карыстальніка. у абанементную скрыню ці да запатрабавання. Афармленне заказу заканчваецца кнопкай «Дадаць у кошык».

7. Калі Вы ўсё зрабілі правільна, то сістэма Вам пра гэта паведаміць, а ўнізе старонкі з’явіцца радок «Кошык», дзе будзе адлюстравана сума, неабходная да аплаты, і кнопка «Перайсці». Націскаем гэтую кнопку і трапляем на старонку, дзе можна адрэдагаваць заказ пры яго неабходнасці — нешта дадаць, нешта выдаліць, змяніць колькасць камплектаў.

Старонка выглядае наступным чынам. Калі вы канчаткова вызначыліся ў сваёй замове, націсніце кнопку «Аформіць».

8. Адкрыецца раздзел «Вашы заказы». Вам трэба шчоўкнуць па радку з Вашым заказам.

9. Тут трэба ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас дастаўкі і пагадзіцца з дамовай аферты. Калі ўсё зроблена правільна — перад вамі з’явіцца такая старонка.

10. Націскаем кнопку «Перайсці да аплаты» і аплочваем.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.