Вы тут

Паўнацэннае жыццё з рассеяным склерозам*


Беларускія пацыенты і вядучыя спецыялісты-неўролагі ўзялі ўдзел у міжнароднай анлайн-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня рассеянага склерозу, які адзначаецца штогод 30 мая.


Галоўны пазаштатны спецыяліст па неўралогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кандыдат медыцынскіх навук Людміла Анацкая.

Пацыенты змаглі падзяліцца інфармацыяй пра тое, як ім удаецца глядзець з надзеяй у будучыню, планаваць сям'ю і кар'еру.

Рассеяны склероз — самая распаўсюджаная прычына інвалідызацыі пры нетраўматычных захворваннях у пацыентаў маладога веку ва ўсім свеце. Праз 10 год з пачатку захворвання 50 % пацыентаў становяцца інвалідамі. Па ацэнках спецыялістаў, каля 2,5 млн чалавек ва ўсім свеце жывуць з такім дыягназам. Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь на 2019 год, у краіне зарэгістравана 4504 пацыенты з рассеяным склерозам.

«З 2018 г. у Рэспубліцы Беларусь неўралагічная дапамога пацыентам дзіцячага і дарослага ўзростаў з рассеяным склерозам аказваецца паводле клінічных пратаколаў, распрацаваных на аснове сучасных міжнародных рэкамендацый. У рэспубліцы распрацавана маршрутызацыя аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з рассеяным склерозам на амбулаторна-паліклінічным і стацыянарным этапах на раённым, гарадскім, абласным і рэспубліканскім узроўнях.

У рамках дзяржаўнай праграмы пацыентам бясплатна праводзіцца кантраляванае лячэнне ПЗХРС са спрыяльным профілем бяспекі і рознай ступенню эфектыўнасці. Наяўнасць дастатковага выбару ПЗХРС дазваляе персанальна падыходзіць да вядзення кожнага пацыента, што асабліва важна пры лячэнні такога захворвання, як рассеяны склероз, які адрозніваецца разнастайнасцю клінічных фенатыпаў захворвання.

Усім пацыентам з РС з моманту прызначэння ПЗХРС праводзіцца рэгулярны маніторынг актыўнасці і інвалідызацыі захворвання шляхам рэгулярнага клінічнага агляду пацыентаў і ацэнкі дынамікі даных МРТ-даследавання мозгу. Пры любых прыкметах актыўнасці захворвання, яго прагрэсаванні, павелічэнні інвалідызацыі своечасова прымаецца рашэнне аб змене прэпарата. Вельмі важна дыягнаставаць РС і лячыць як мага раней, да таго моманту, пакуль не вычарпаны неўралагічны рэзерв і не пачалася другасна прагрэсуючая стадыя захворвання», — адзначыла галоўны пазаштатны спецыяліст па неўралогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кандыдат медыцынскіх навук Людміла Анацкая.

РС часцей узнікае ў людзей маладога веку, ад 20 да 40 гадоў, і займае адну з вядучых пазіцый у свеце сярод прычын інвалідызацыі людзей маладога, працаздольнага ўзросту. Тыя, хто ўпершыню сутыкнуўся з гэтым захворваннем, часта знаходзяцца ў разгубленасці, прыгнечаныя і не заўсёды здольныя правільна прыняць гэты дыягназ. Для падтрымкі пацыентаў, супрацьдзеяння распаўсюджанню недакладных фактаў аб РС і метадах яго лячэння, а таксама для зніжэння ўзроўню негатыўнага стаўлення да людзей з гэтым захворваннем у грамадстве створана Грамадскае аб'яднанне інвалідаў «Дапамога хворым на рассеяны склероз».

«Людзі, якія сутыкнуліся з праблемай РС, аказваюць актыўную псіхалагічную падтрымку адно аднаму. Адной з задач нашай грамадскай арганізацыі, якая існуе за кошт дабрачыннай дапамогі, з'яўляецца ўсебаковае інфармаванне пацыентаў па розных пытаннях, звязаных з іх хваробай. Сярод нашых амбіцыйных і доўгатэрміновых мэт — садзейнічанне атрыманню дзяржаўнай падтрымкі праграмам сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі людзей з РС у тых выпадках, калі захворванне дазваляе ім працаваць», — кажа старшыня праўлення Грамадскага аб'яднання інвалідаў «Дапамога хворым на рассеяны склероз» Алена Сазончык.

Для прыцягнення ўвагі да праблем, з якімі сутыкаюцца пацыенты з РС, а таксама іх сваякі, ва ўсім свеце штогод 30 мая праводзіцца Дзень РС. У многіх краінах свету арганізуюцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на інфармаванне грамадства аб гэтым захворванні, мэта якіх — зніжэнне ўзроўню стыгматызацыі хваробы.

«Кампанія Merck падтрымлівае ініцыятывы па павышэнні праінфармаванасці аб рассеяным склерозе і новых падыходах да яго лячэння. З'яўляючыся аднымі з першых, хто яшчэ 20 гадоў таму пачаў распрацоўваць рашэнні для барацьбы з гэтай хваробай, мы лічым гэта сваім абавязкам. Сёння людзі з РС пры правільна падабранай тэрапіі могуць жыць паўнавартасным жыццём, будаваць планы на будучыню, заводзіць сем'і. Гэта асабліва важна для тых, у каго захворванне было знойдзена ў маладым узросце. Мы рады, што разам з нашым партнёрам у краінах СНД і Украіне, кампаніяй Sona-Pharm, мы можам прапаноўваць урачам і пацыентам інавацыйныя рашэнні для лячэння гэтай хваробы», — адзначыў дырэктар Merck Biopharma у СНД і Украіне Роджэр Эліа.

Па словах генеральнага дырэктара Sona-Pharm Астапа Купнавіцкага, галоўнай тэмай Сусветнага дня РС сёлета і ў двух наступных гадах стала «MS Connections», гэта значыць, аб'яднанне пацыентаў з мэтай пераадолення сацыяльных бар'ераў, прадухілення іх адзіноты і ізаляцыі.

«Таму сёння правядзенне такіх мерапрыемстваў, як міжнародная канферэнцыя па РС, якая сабрала на адной анлайн-пляцоўцы людзей, якія жывуць з РС у краінах СНД і Украіне, нам бачыцца вельмі актуальным. Пацыенты і іх сваякі сутыкаюцца з падобнымі праблемамі, абмен вопытам паміж прадстаўнікамі розных краін можа апынуцца асабліва карысным», — сказаў ён.

УНП 192019397

*Партнёрскі матэрыял

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.