Вы тут

У Дзятлаўскім раёне пры запраўцы аўтамабіля на мужчыне загарэлася адзенне


4 чэрвеня ў 10.35 выратавальнікам з Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы паведамілі пра паступленне ва ўстанову аховы здароўя мужчыны з тэрмічнымі апёкамі, гаворыцца на сайце МНС.


Хутчэй за ўсё, падзеі развіваліся наступным чынам. Жыхар вёскі Руда-Яварская Дзятлаўскага раёна, выкарыстоўваючы мернае вядро, запраўляў аўтамабіль УАЗ паблізу склада часовага захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў. Ад разраду статычнай электрычнасці сінтэтычнай курткі паліва загарэлася і патрапіла на адзенне. Работнікі склада пры дапамозе парашковага вогнетушыцеля і кашмы патушылі полымя і выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, якая шпіталізавала пацярпелага.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.