Вы тут

Маланка не любіць мабільныя тэлефоны


Пад Баранавічамі двое маладых мужчын лавілі рыбу. Пачалася навальніца, ударыў гром, бліснула маланка. Рыбакі тым часам былі на сярэдзіне вадаёма ў лодцы. У аднаго з іх зазваніў тэлефон у кішэні, ён адказаў...


Пра далейшае расказаў выратавальнікам яго таварыш па рыбалцы. Відавочца запомніў толькі званок і нейкі выбух, а потым убачыў, як сябар боўтаецца ў вадзе і чапляецца за край лодкі. Мужчына выцягнуў сябрука і папрасіў дапамогі па нумары 101. Машына «хуткай» не магла праехаць на месца здарэння з-за адсутнасці дарогі, на падмогу рушылі ратавальнікі. Чалавека з траўмамі ад удару маланкі даставілі ў бальніцу, там адразу змясцілі ў рэанімацыю.

Пра здарэнне паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС і нагадалі, што нельга падчас навальніцы карыстацца мабільнай сувяззю — лепш за ўсё адключыць тэлефон наогул.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Маланка не любіць мабільных тэлефонаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.