Вы тут

Тарыфы на зарадку электрамабіляў будуць самыя нізкія ў Еўропе


У Беларусі скончыўся першы, тэставы этап стварэння сеткі электразаправачных станцый, калі зарадзіць электрамабіль можна было бясплатна. З ліпеня «Беларуснафта» ўводзіць тарыфы на зарадку на ЭЗС Malanka. У кампаніі падкрэсліваюць, што цана электраэнергіі будзе самая нізкая ў параўнанні з суседзямі і іншымі еўрапейскімі краінамі. Яна складзе каля 30-40 капеек за 1 кВтг, і залежаць канчатковая цана будзе ад хуткасці зарадкі: «заправіцца» на суперхуткай станцыі выйдзе крыху даражэй. Але ў любым выпадку гэта будзе амаль у два разы танней, чым выкарыстоўваць бензін.


Фота БЕЛТА.

— Увядзенне платы за выкарыстаную электраэнергію абмяркоўвалася ўжо з 2018 года, калі «Беларуснафта» ўказам Прэзідэнта стала нацыянальным аператарам па стварэнні сеткі ЭЗС. Аднак было прынята рашэнне адкласці ўвядзенне тарыфікацыі да 2020 года, — расказвае намеснік дырэктара аб'яднання Андрэй Коцік. — На сённяшні дзень можна сказаць, што пачатковы этап развіцця сеткі электразаправачных станцый у краіне мы паспяхова завяршылі.

Malanka з'явілася і працуе ва ўсіх рэгіёнах і на ўсіх магістралях: да цяперашняга моманту ўсталявалі больш за 260 ЭЗС. Гэтага дастаткова для абслугоўвання тысяч электрамабіляў. І мы лагічна пераходзім да наступнага этапу — эканамічна абгрунтаванага развіцця сеткі. Malanka — гэта не проста адна станцыя, а нацыянальная сетка, якая пакрывае ўсю краіну. А гэта значыць, што разам з хуткасцю і якасцю абслугоўвання кіроўцы атрымліваюць упэўненасць у тым, што не застануцца без электраэнергіі для свайго аўтамабіля. Гэта агульнасусветная практыка: нават фірменныя зарадныя станцыі Tesla, якія першапачаткова ў перыяд станаўлення таксама былі бясплатныя, цяпер аказваюць паслугу за грошы.

Па словах прадстаўніка «Беларуснафты», электрапаліва ўсё роўна будзе значна таннейшае за бензін. Просты падлік паказвае, што поўная зарадка электракара Nіssan Leaf, ёмістасць батарэі якога 24 кВтг, абыдзецца яго ўладальніку ў 7-9 рублёў у залежнасці ад хуткасці зарадкі. Гэтага запасу энергіі хопіць, каб праехаць 150 кіламетраў. Расход паліва на такую ж адлегласць для аналагічнага аўтамабіля з бензінавым рухавіком складзе прыкладна 10 літраў паліва, якія будуць каштаваць каля 18—20 рублёў.

Такая розніца ў цане розных відаў паліва дазволіць зрабіць электратранспарт больш прывабным у параўнанні з бензінавымі аўтамабілямі. У апошнія месяцы ў краіне прыняты шэраг мер, каб стымуляваць пераход на экалагічны транспарт: адменены ПДВ і мытная пошліна, што сур'ёзна зменшыла кошт куплі электрамабіля для фізічных і юрыдычных асоб.

Пры гэтым заправіцца на станцыях Malankа будзе значна танней, чым у іншых еўрапейскіх краінах, дзе парк электрамабіляў большы, чым у нас. Дапусцім, у Германіі падзарадзіць той самы Nіssan Leaf абыдзецца прыкладна ў 20 рублёў. Зрэшты, у еўрапейскіх дзяржавах няма адзінай цаны на зарадку, яна можа вар'іравацца ў залежнасці ад брэнда ЭЗС, ад месца размяшчэння станцый, ад хуткасці зарадкі і іншых фактараў. Шматлікія кампаніі, напрыклад, бяруць плату за час, які патрабуецца для зарадкі электрамабіля, а не энергію.

Параўнальна нізкую цану на электрапаліва, па прагнозах спецыялістаў, атрымаецца ўтрымліваць у будучыні дзякуючы атрыманню электраэнергіі з Беларускай АЭС.

Аплаціць зарадку можна будзе з дапамогай спецыяльнай праграмы. Цяпер у «Беларуснафце» ёсць праграмны прадукт для аплаты паліва, выкарыстоўваючы які, кіроўцы могуць запраўляцца хутка і бескантактава. У хуткім часе будзе запушчаны падобны і для электразаправак. Ён будзе называцца гэтаксама, як і сетка. Праз тую праграму можна будзе не толькі здзейсніць аплату, але і адсочваць параметры зарадкі электракара: колькі кілават зараджана, за які час, на якую адлегласць іх хопіць. Акрамя таго, у праграме можна будзе забраніраваць зарадку і ўбачыць размяшчэнне найбліжэйшых станцый, што таксама значна спросціць жыццё ўладальнікам электракараў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Электрапаліва для машыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.