Вы тут

Пратэрмiнаваныя пашпарты і даведкi можна не мяняць 3 месяцы


Дакументы, тэрмiн дзеяння якiх скончыўся або завяршаецца сёлета ў перыяд з 30 красавiка па 31 лiпеня, будуць сапраўднымi яшчэ тры месяцы. Пры гэтым аўтаматычнае працягненне часу дзеяння афiцыйных папер не забараняе грамадзянам, якiя хочуць памяняць дакумент, зрабiць гэта. Такiя магчымасцi, а таксама пералiк дакументаў, якiя можна не мяняць, вызначаны пастановай Саўмiна № 299.


Сярод дакументаў i рашэнняў, якiя не абавязкова прадаўжаць адразу пасля завяршэння тэрмiну iх дзеяння, наступныя:

  • даведка аб знаходжаннi на ўлiку асоб, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў;
  • даведка аб займаемым жылым памяшканнi i складзе сям'i;
  • даведка аб месцы жыхарства i складзе сям'i;
  • копiя асабовага рахунку;
  • рашэнне аб назначэннi дапамогi па доглядзе дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў;
  • заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii (УКК), медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii (МРЭК);
  • даведка аб стане здароўя;
  • дазвольная дакументацыя на будаўнiцтва аднакватэрнага, блакiраванага жылога дома;
  • пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь;
  • пасведчанне на права жыхарства ў Рэспублiцы Беларусь;
  • дакументы аб запрашэннi iншаземных грамадзян i асоб без грамадзянства;
  • дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспублiцы Беларусь iншаземнаму грамадзянiну;
  • пасведчанне кiроўцы;
  • дакумент аб дзяржрэгiстрацыi транспартнага сродку;
  • дазвол на набыццё грамадзянскай зброi;
  • допуск да здачы практычнага экзамену на права кiравання механiчным транспартным сродкам.

Падоўжаны таксама тэрмiн дзеяння асобных дакументаў у сферы аховы аб'ектаў прамысловай уласнасцi, заключэння дзяржаўнай экспертызы па горадабудаўнiчым, архiтэктурным праекце, дазволу на размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, набыццё i захоўванне зброi, сертыфiкаты прадукцыi (тавары, паслугi), шэраг iншай дазвольнай дакументацыi, у тым лiку на ўвоз i вываз пэўных тавараў.

Пасля завяршэння трохмесячнай адтэрмiноўкi заяўнiкi абавязаны звярнуцца да адпаведнага ўпаўнаважанага органа за выдачай новых дакументаў загадзя ў адпаведнасцi з вызначаным законам парадкам.

Iрына СIДАРОК

Прэв'ю: aif.by

Загаловак у газеце: Тэрмiн скончаны, але дакумент сапраўдны

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.