Вы тут

«Хунцы» заўжды ў трэндзе


Продажы аўто культавага кітайскага брэнда прыкметна выраслі.


Вядучы кітайскі аўтавытворца FAW Group заявіў, што за першыя пяць месяцаў гэтага года продажу аўтамабіляў брэнда «Хунцы» (Чырвоны сцяг) выраслі на 116 працэнтаў у гадавым вылічэнні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Нягледзячы на негатыўны ўплыў успышкі эпідэміі новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19, за апошнія пяць месяцаў FAW Group прадала больш за 54,6 тысячы аўтамабіляў маркі «Хунцы». Гэта адбылося дзякуючы пашырэнню каналаў збыту кампаніі як у рэжыме анлайн, так і афлайн. У адным толькі маі аўтаканцэрну ўдалося рэалізаваць 15.100 аўтамабіляў брэнда «Хунцы», што на 133 больш, чым за аналагічны перыяд годам раней.

У 2019 годзе кампаніі ўдалося выканаць план продажаў у 100 тысяч аўто. Сёлета яна мае намер павысіць удвая гэтую планку. У бліжэйшыя пяць гадоў аўтавытворца плануе выпусціць 21 новую мадэль, а да 2025-га мае намер дасягнуць амбіцыйнай мэты продажаў у 600 тыс. аўтамабіляў.

«Хунцы» з’яўляецца культавым аўтамабільным брэндам Кітая. Ён быў заснаваны ў 1958 годзе. Аўтамабілі гэтай маркі выкарыстоўваліся на парадах падчас дзяржаўных свята.

Фота: ytimg.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.