Вы тут

Едзем у летнік!


Летам мы вельмі часта бываем на прыродзе – каб адпачыць ад спёкі на беразе возера ці ракі, пазбіраць у лесе ягады і грыбы ці проста палюбавацца прыгажосцю і чысцінёй беларускіх краявідаў. Але трэба ўважліва сачыць, каб гэты адпачынак не стаў згубным для мясцовых экасістэм і іх насельнікаў. Так, смецце пад дрэвамі не павінна стаць “візітнай карткай” нашых лясоў, а аўтамабілі трэба пакідаць як мага далей ад вадаёмаў, каб выпадкова не забрудзіць іх.

Лепш свае канікулы праводзіць у стылі “эка” – не шкодзіць, а дапамагаць прыродзе.

Фота Васіля Зянько

Раскажы пра сваю крыніцу – так называецца конкурс на лепшыя работы па інвентарызацыі крыніц малой радзімы. Яго праводзіць адна з арганізацый, падначаленых Мінпрыроды, – РУП “Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў”. З 5 чэрвеня па 15 ліпеня 2020 года ўсе жадаючыя: мясцовыя жыхары, школьнікі, педагогі, маладзёжныя і грамадскія арганізацыі могуць правесці абследаванне крыніцы самастойна альбо сумесна з прадстаўніком раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сабраць неабходную інфармацыю пра крыніцу і перадаць яе ў ЦНДІКВВР. Пераможцам стане той, хто сабраў як мага больш такіх звестак. Падрабязнасці конкурса можна пачытаць у часопісе ці на сайце Інстытута www.cricuwr.by.

“Здаецца, дождж збіраецца…” – так у вядомым савецкім мультфільме казаў Пятачок. Летам гэта фраза вельмі актуальная. Бо калі не сачыць за прагнозам надвор’я ці не ведаць, што могуць “прынесці” тыя ці іншыя аблокі, можна трапіць пад моцны дождж, навальніцу ці шквалісты вецер. У чарговым матэрыяле “Метэаклуба” начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі расказаў, як узнікаюць тыповыя летнія небяспечныя метэаралагічныя з’явы, і як можна ад іх засцерагчыся.

Падчас прагулак на прыродзе, а часам і проста адпачынку дома ці на дачы, мы можам сустрэць цікавыя, але незнаёмыя нам расліны. Вучоныя ўпэўнены – да такіх дзікаросаў лепш не дакранацца і ўвогуле абыходзіць бокам. Наступствы могуць быць вельмі сур’ёзнымі, бо сярод могуць аказацца і ядавітыя расліны. Як адрозніць самыя небяспечныя з іх, чытайце ў матэрыяле “Топ-10 ядавітых дзікаросаў Беларусі”.

Доўгія летнія дні – сапраўднае шчасце не толькі для чалавека, але і для прадстаўнікоў фаўны і флоры. І не толькі таму, што сонца больш асвятляе зямлю, даючы нам доўгачаканае цяпло і энергію. У гэты час людзі менш за ўсё выкарыстоўваюць штучнае асвятленне, а значыць, менш забруджваюць наваколле і менш уздзейнічаюць на свой арганізм. Па словах спецыялістаў, амаль чвэрць тэрыторыі Зямлі схільная светлавому забруджванню. Адказы на пытанні “што такое светлавое забруджванне?” і “чаму яно небяспечнае для прыроды” шукайце ў матэрыяле “Агні начнога горада”.

Адзін з любімых заняткаў аматараў прыроды – назіранне за птушкамі, ці бёрдвотчынг. Летам, калі ўсе нашы крылатыя ўжо на радзіме, аднавілі свае “кватэры” і нават вывелі птушанят, гэта рабіць яшчэ больш цікава. З некаторымі прадстаўнікамі беларускай фаўны – насельнікамі заказніка “Сакаліны”, што пад Мінскам, можна пазнаёміцца і на старонках “Роднай прыроды” (“Загадкі заказніка “Сакаліны”), а потым знайсці іх у жывой прыродзе.

Пры гэтым памятайце, што ў “птушкапад”, калі на зямлі можна ўбачыць подлеткаў, часцей за ўсё гэтыя птушкі не маюць патрэбы ў дапамозе. “Не чапайце птушанят!” – заклікае чытачоў Маша Зялёная. Лепш проста паназіраць за імі і зрабіць прыгожыя фотаздымкі, як гэта атрымалася ў нашага пазаштатнага аўтара Васіля Зянько (“Падрастае маладняк”).

У свеце раслін таксама шмат цікавостак можна даведацца і нават убачыць менавіта летам. Ці, напрыклад, паспрабаваць такія смачныя, а галоўнае, карысныя для здароўя ягады, як буякі, ці дурніцы (па руску – голубика). Як дапаможа нашаму здароўю гэта расліна, чытайце ў матэрыяле “Непрызнаны лідар карыснасці”.

А ты ведаеш, што расце пад нагамі?” – задаюць пытанне ў грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Яны прапануюць гараджанам уважліва прыгледзецца да мясцовых раслін, нават самых маленькіх, і падпісаць крэйдай тыя, назва якіх ім вядомая. Так і іншыя жыхары гарадоў змогуць убачыць, наколькі разнастайны і цікавы раслінны свет пад іх нагамі.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.