Дарагія рабяты!
Ад усёй душы віншую вас з Днём моладзі.
Юнацтва — гэта самы цудоўны час, поўны надзей і грандыёзных планаў. Час першай закаханасці, здабыцця сапраўдных сяброў, выбару прафесіі і жыццёвых арыенціраў.
Вы нарадзіліся і выраслі ў незалежнай Беларусі, якая стваралася і будавалася як дзяржава, дзе людзі моцныя мудрасцю і адзінствам, абапіраюцца на закон і справядлівасць, цэняць мір, паважаюць сваю гісторыю і досвед папярэдніх пакаленняў.
Далейшы лёс народа вызначае моладзь: яна аддае на карысьць Айчыны свае таленты і энергію, прагне перадавых ведаў і ўкаранення інавацый, гатовая ўдасканальваць любыя тэхнічныя рашэнні і глядзіць у заўтрашні дзень з аптымізмам.
Таму шматлікія дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на паляпшэнне якасці адукацыі, падтрымку маладых сем'яў, дапамогу адораным юнакам і дзяўчатам, заўсёды былі і застаюцца найлепшымі інвестыцыямі ў будучыню нашай любімай Беларусі.
У гэты цудоўны святочны дзень жадаю вам захаваць смеласць і мэтанакіраванасць, рашучасць і энтузіязм, каб зрабіць рэальнасцю самыя запаветныя мары. Будзьце паспяховыя і шчаслівыя на сваёй роднай зямлі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Прэв’ю: youngspace.ru
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?