Вы тут

ЕЭК звярнула ўвагу Расіі на неправамернасць абмежаванняў паставак беларускай ялавічыны


Еўразійская эканамічная камісія паказала Расіі на неправамернасць абмежаванняў паставак і транзіту беларускай ялавічыны, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


Па выніках пасяджэння Калегіі ЕЭК 30 чэрвеня прынята рашэнне паведаміць Расею аб неабходнасці выканання права Еўразійскага эканамічнага саюза. Дзеянні Рассельгаснагляду па забароне паставак у Расію і перамяшчэння праз яе тэрыторыю ў дзяржавы-члены Саюза ялавічыны, вырабленай некаторымі беларускімі прадпрыемствамі, Калегія кваліфікуе як бар'ер на ўнутраным рынку ЕАЭС.

У ходзе праведзенага маніторынгу выяўлена, што пастаўкі ў Расію беларускай ялавічыны прыпыненыя Рассельгаснаглядам з канца 2019 года.

Згодна праву Саюза ветэрынарны кантроль пры перамяшчэнні падкантрольных тавараў усімі відамі транспарту ў межах мытнай тэрыторыі ЕАЭС ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі органамі дзяржавы-члена пры іх вытворчасці і пагрузцы.

Прэв’ю: eurasiancommission.org

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.