Вы тут

Прэзідэнт: Наша сістэма аховы здароўя выстаяла


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас уручэння дзяржаўных узнагарод асабліва адзначыў працу медыкаў, якія цяпер знаходзяцца на перадавой барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.


«Зараз на перадавой праз каранавірусную інфекцыю аказаліся медыкі, — працягнуў кіраўнік дзяржавы. — Беларусь прадэманстравала палітычную цвярозасць. Наша сістэма аховы здароўя выстаяла. Але мы не зніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёння можна сказаць — мы перамаглі».

Прэзідэнт сказаў, што пасля канчатковай перамогі над COVID-19 трэба арганізаваць асобную сустрэчу з урачамі, якія сёння ўсё яшчэ змагаюцца з эпідэміяй. А пакуль ён уручыў узнагароды ваенна-палявому хірургу, прафесару Уладзіміру Корыку, які робіць унікальныя аперацыі і фактычна выратоўвае жыцці людзей, рэктару Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта прафесару Віктару Сняжыцкаму.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.