Вы тут

У Вiцебску ўпершыню прайшоў Дзень беларускага брэнда


У Вiцебску ўпершыню прайшоў Дзень беларускага брэнда. Айчынныя вытворцы, рамеснiкi, артысты запрасiлi да сябе ў культурна-гiстарычны комплекс «Залатое кольца горада Вiцебска «Дзвiна».


Дэвiзам мерапрыемства стала «Свае сярод сваiх!» Ахвотных убачыць свята i зрабiць пакупкi было параўнальна шмат. Тым больш што яно праходзiла на беразе Заходняй Дзвiны, у адным з самых маляўнiчых куткоў старажытнага горада. Тут любяць бавiць час тутэйшыя i турысты.

Як падкрэслiў намеснiк старшынi Вiцебскага гарвыканкама Вiктар Глушын, некалькi дзён таму ў абласным цэнтры была адменена забарона на правядзенне масавых мерапрыемстваў. У лiку арганiзатараў былi камiтэт эканомiкi аблвыканкама, абласная арганiзацыя БРСМ, «БелБрэндАўдыт», «Цэнтр культуры «Вiцебск» i iншыя.

Праграму падрыхтавалi вельмi насычаную i разлiчаную на аўдыторыю розных узростаў. Напрыклад, можна было ўбачыць экспанаты выстаўкi маладзёжных iнавацыйных праектаў. Уражвалi выступленнi тых, хто захапляецца чарлiдынгам (шоу з элементамi акрабатыкi, гiмнастыкi, танцаў), iншымi папулярнымi кiрункамi спорту i вулiчнага адпачынку.

Прыемным сюрпрызам стаў арт-квэст па гiстарычных i культурных мясцiнах Вiцебска.

Што цяпер модна? — пра гэта можна было даведацца, дзякуючы цырымонii ўзнагароджання пераможцаў рэспублiканскага сацыя-лагiчнага даследавання «Маладзёжны брэнд — 2020». Сёлета яно, дарэчы, было праведзена пяты раз. Каля 1,2 тысячы рэспандэнтаў падзялiлiся сваiмi думкамi.

Адзначылi i найлепшых удзельнiкаў абласнога этапу конкурсу прафмайстэрства WorldSkills Belarus. Вельмi вабiлi пункты, дзе прадавалi адзенне, абутак, мёд, прадукты пчалярства. Як заўсёды, былi вельмi цiкавымi для набыцця танныя, але вельмi якасныя тавары для дома ад устаноў адукацыi.

Людзi куплялi i розныя гатункi гарбаты, вырабленыя па старадаўнiх беларускiх рэцэптах, сувенiры ад рамеснiкаў, кавалёў.

Усiх найменняў тавараў — сотнi.

Можна было за сiмвалiчны кошт атрымаць майстар-клас ад умельцаў. Нават чарга з'явiлася да ганчара, якi прапаноўваў экспрэс-навучанне.

Музыканты i выканаўцы, у тым лiку i лаўрэаты рэспублiканскiх i мiжнародных конкурсаў, паказы традыцыйных беларускiх строяў i сучаснай моды, нефармальная атмасфера, цудоўнае сонечнае надвор'е — усё гэта спрыяла добраму настрою гараджан i гасцей горада.

Арганiзатары агучылi iдэю праводзiць свята i ў iншых абласных цэнтрах.

Аляксандр ПУКШАНСКI

фота аўтара

Загаловак у газеце: Сваё — найлепшае!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.