Вы тут

Беларусбанк знiжае стаўкi па крэдытах


Лiтаральна днямi найбуйнейшы банк краiны зрабiў крокi, якiя рэальна дапамагаюць людзям i бiзнесу выжываць у гэты цяжкi час.


З падтрымкай шматдзетным сем'ям

Банк, выступаючы праваднiком Дзяржаўнай праграмы будаўнiцтва жылля для грамадзян, разумеючы яе сацыяльную значнасць, у першую чаргу актыўна падтрымлiвае шматдзетныя сем'i, аказвае iм крэдытную падтрымку ў рамках указаў кiраўнiка дзяржавы. Сёлета Прэзiдэнтам перад удзельнiкамi дзяржпраграмы будаўнiцтва жылля пастаўлена задача: прыняць усе неабходныя меры па забеспячэннi шматдзетных сем'яў уласным жыллём на працягу года з моманту iх пастаноўкi на ўлiк тых, хто мае патрэбу.

Беларусбанк, са свайго боку, з мэтай выканання даручэння з пачатку гэтага года ўжо накiраваў 375 мiльёнаў рублёў на крэдытаванне ў рамках Указа № 240 i больш за 45 мiльёнаў рублёў у адпаведнасцi з Указам № 13.

— Банк, удзельнiчаючы ў рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы, робiць усё магчымае для таго, каб шматдзетныя сем'i змаглi скарыстацца ў поўнай меры сваiм правам на ўласнае жыллё, — кажа намеснiк старшынi праўлення Святлана Кажэкiна. — Калi дадаткова да дзяржаўнай падтрымкi на набыццё нерухомасцi патрабуюцца ўласныя сродкi, то банк гатовы выдаць шматдзетнай сям'i крэдыт на куплю жылля. Акрамя таго, з 7 лiпеня для шматдзетных сем'яў, якiя паляпшаюць жыллёвыя ўмовы з дзяржаўнай падтрымкай, пры неабходнасцi дакрэдытавання на ўмовах, вызначаных банкам, даходы паручыцеляў могуць уключацца ў сукупны даход крэдытаатрымальнiка.

Дадаткова варта нагадаць, што банк з 1 лiпеня 2020 года знiзiў працэнтную стаўку па новазаключаных крэдытных дагаворах на фiнансаванне нерухомасцi на ўмовах, вызначаных банкам. Працэнтная стаўка па такiх крэдытах цяпер складае 13,51 %.

Дапамога бiзнесу i не толькi

Як вядома, фiнансавы iнстытут з мэтай падтрымкi бiзнес-iнiцыятыў i занятасцi прадпрымальнiкаў аказвае крэдытную падтрымку сектару малога i сярэдняга бiзнесу (МСБ). Для гэтага сегмента ў банку дзейнiчае спецыяльная праграма фiнансавай падтрымкi з самымi нiзкiмi стаўкамi ў цэлым па банкаўскай сiстэме. У рамках праграмы падтрымкi МСБ прафiнансавана больш за 6500 праектаў.

Падтрымлiваючы прыватны сектар у цяперашняй няпростай сiтуацыi, для суб'ектаў МСБ банк знiзiў на 2 % стаўку па крэдытным прадукце «Мiкра-бiзнес абарот». Сёння стаўка па крэдыце ў беларускiх рублях на мэты бягучай дзейнасцi (за выключэннем выплаты зарплаты), рэфiнансаванне запазычанасцi для суб'ектаў бiзнесу, якiя зарэгiстраваны альбо ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах-спадарожнiках, складае 4,75 % гадавых. Для астатнiх прадстаўнiкоў малога i сярэдняга бiзнесу па краiне ў рамках прадукту «Мiкра-бiзнес абарот» працэнтная стаўка — ад 6,75 % гадавых. Гэтыя ўмовы будуць дзейнiчаць да 15 верасня 2020 года ўключна.

Не забывае банк аб праблемах сваiх клiентаў, якiя ў свой час адкрылi крэдытную лiнiю на нерухомасць у замежнай валюце. У мэтах змяншэння фiнансавай нагрузкi i падтрымкi грамадзян з першых дзён лiпеня Беларусбанк знiжае працэнтную стаўку па раней выдадзеных крэдытах на фiнансаванне нерухомасцi ў замежнай валюце да 5 працэнтаў гадавых.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: belta.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.