Вы тут

Беспрацоўная жыхарка Баранавічаў выманьвала грошы ў людзей дзеля прыгожага жыцця


Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынес прыгавор у дачыненні да 28-гадовай мясцовай жыхаркі па абвінавачванні ў махлярстве (ч. 2 і 3 арт. 209 КК), паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.


Жанчына ніколі і нідзе не працавала, аднак часта наведвала салоны прыгажосці, падарожнічала на таксі па гарадах Беларусі, купляла сабе дарагую вопратку. Для задавальнення сваіх патрэбаў яна прасіла грошы ў іншых людзей, злоўжываючы іх даверам.

Адзін з падманутых — яе муж. Неяк з’ехаўшы з дому, жанчына патэлефанавала яму і папрасіла грошы нібыта на лячэнне анкалагічнага захворвання. Пасля патлумачыла мужу, што нарадзіла двайнят, але аднаму з дзяцей патрэбна медыцынская дапамога. Даверлівы мужчына перадаў ёй больш Br7,5 тыс.

На хітрасць жыхаркі Баранавічаў трапіла выпадковая знаёмая. З мая па верасень 2018 года фігурантка пад падставай аплаты паслуг экстрасэнса, лячэння і знаходжання ў шпіталях Санкт-Пецярбурга, наведвання цэркваў і ахвяраванняў вырвала ў пацярпелай каля Br2,4 тыс. і $800.

У пракуратуры звярнулі ўвагу: абвінавачаная была судзімая за крадзеж і ў гэты час адбывала пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. «У судзе жанчына прызнала віну часткова. Паводле яе слоў, жонка не падманвала і прасіла грошай на законных падставах. Пры гэтым не прадставіла доказаў цяжарнасці і хвароб. Астатнія факты махлярства прызнала цалкам, аднак ад дачы паказанняў адмовілася», — распавялі падрабязнасці справы ў абласной пракуратуры.

Суд прызнаў фігурантку вінаватай. Яна асуджаная да чатырох гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд уступіў у законную сілу.

Прэв’ю: trud.help

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.