Вы тут

Жыхар Пружанскага раёна прывёз пісталет з глушыцелем з Украіны. Яго затрымалі разам са змоўшчыкам


Супрацоўнікі па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі дваіх жыхароў Пружанскага раёна па падазрэнні ў нелегальным захоўванні і збыце зброі. Мужчыны ва ўзросце 57 і 63 гадоў папаліся аператыўнікам ў красавіку пасля продажу адным з іх самаробнага адназараднага пісталета з глушыцелем і патронаў. Ствол і боепрыпасы аказаліся прыдатнымі для стральбы, таму следчыя распачалі крымінальную справу, паведамляе МУС.


Малодшы з падазраваных прывёз пісталет з Украіны ў канцы 1980-х гадоў, калі перабраўся жыць у Беларусь. Праз трыццаць гадоў ён вырашыў прадаць самаробку і звярнуўся па дапамогу да знаёмага. Той пагадзіўся і збыў зброю за $ 450. Гандляра затрымалі праз некалькі дзён пры спробе прадаць дваццаць спартыўна-паляўнічых патронаў.

У домаўладаннях мужчын міліцыянеры знайшлі яшчэ чатыры стрэльбы, каля 500 патронаў, звыш за 2 кілаграмы пораху, складовыя часткі да агнястрэльнай зброі, а таксама прыстасаванні для вырабу патронаў і  начыньвання іх порахам.

Зараз падазроныя знаходзяцца ў ІЧУ. Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, афіцыйна яны не з'яўляюцца паляўнічымі і цяпер правяраюцца на дачыненне да браканьерства. Таксама адзін з іх раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.