Вы тут

На варце лета


Як непаўторны ліпень, напоўнены водарамі розных траў і яркімі адценнямі неба, насычанымі колерамі палявых і садовых кветак, ліпеньскі нумар “Роднай прыроды” таксама сабраў на сваіх старонках самыя розныя тэмы.

Фота Аляксандра Батуры

Як толькі тэмпература паветра паднімаецца вышэй за пяць градусаў, гэтыя членістаногія выходзяць на паляванне. І з кожным годам, у тым ліку з-за змены клімату, перыяд іх актыўнасці пашыраецца. Што рабіць, калі прысмактаўся клешч, чаму гэта можа быць небяспечным, як абараніць сябе ад крывасмокаў і ці становіцца іх больш? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукайце ў матэрыяле “Асцярожна, кляшчы!”

Ад дэградацыі глебаў пакутуе амаль палова жыхароў планеты. Паводле ацэнак ААН, да 2045 года каля 135 мільёнаў чалавек пакінуць родныя мясціны ў выніку апустыньвання. А што робіцца ў нашай краіне, каб вырашыць гэтую праблему, чытайце ў матэрыяле “Зямля на вагу золата”.

Другая частка матэрыяла “Топ-10 ядавітых дзікаросаў Беларусі” прысвечана такім раслінам, як вароніна вока (мудранка), дурнап’ян звычайны, кірказон звычайны, ландыш майскі, чамярыца Лабэля. Чым жа цікавыя і адначасова небяспечныя гэтыя прадстаўнікі флоры?

Праляцела хуткай птушкай большая частка канікул. Але нават за апошні летні месяц можна паспець схадзіць у паход, пашырыць свае веды пра беларускую флору і фаўну і зрабіць шмат прыгожых фотаздымкаў. У матэрыяле “Канікулы на прыродзе” мы сабралі некалькі ідэй, як з карысцю для сябе і наваколля правесці астатак канікул.

“Усе фарбы ліпеня” – так называецца матэрыял пра беларускага мастака Рамана Коршунава, які сваімі лепшымі работамі называе пейзажы роднага краю. Якой на яго карцінах паўстае беларуская прырода, чытайце ў матэрыяле Лідзіі Перасыпкінай.

Дзе знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы? На гэта пытанне дакладна адказаць вельмі цяжка. 11 еўрапейскіх дзяржаў вызначылі 13 такіх знакавых кропак на карце свайго кантынента. Але сцвярджаць, што ён знаходзіцца ў якойсьці адной пэўнай кропцы, сёння не вельмі карэктна. Чаму? Адказ шукайце ў матэрыяле прафесара Альберта Багдасарава “Геаграфічны цэнтр Еўропы: версіі і рэальнасць”.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

​Як вывозілі каштоўнасці з музеяў БССР у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг.

​Як вывозілі каштоўнасці з музеяў БССР у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг.

Даследчыкі савецкай індустрыялізацыі традыцыйна бралі пад увагу дзве галоўныя крыніцы яе фінансавання — экспарт сыравіны і сельскагаспадарчай прадукцыі. 

Культура

Леў Клейнбарт. Чалавек, якi адкрыў для чытацкай публiкi Янку Купалу i Сяргея Ясенiна, нарадзiўся ў Капылi — у доме, якi захаваўся да нашых дзён

Леў Клейнбарт. Чалавек, якi адкрыў для чытацкай публiкi Янку Купалу i Сяргея Ясенiна, нарадзiўся ў Капылi — у доме, якi захаваўся да нашых дзён

У пачатку XX стагоддзя публiцыст, крытык i журналiст Леў Клейнбарт быў уплывовай асобай сярод творчай iнтэлiгенцыi Пецярбурга.

Эканоміка

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Спецыялісты адзначаюць: добра яшчэ, што рынак выжыў.

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.