Вы тут

«Праўда павінна быць прад’яўлена грамадству» — Лукашэнка заслухаў даклад па затрыманых расіянах з ПВК


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка і старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча па сітуацыі з затрыманымі раней расіянамі са складу прыватнай ваеннай кампаніі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Многія факты (вы мне пісьмова далажылі) цікавыя. Я гляджу, прымоўклі і нашы старэйшыя браты. Ужо не крычаць, што яны пасылалі гэтых хлопцаў у Стамбул. Ніякага Стамбула не было і быць не магло, як апынулася на паверку. Ясна, што ў гэтай групы былі іншыя мэты. І задача следства — высветліць гэтыя мэты», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён папрасіў з затрыманымі звяртацца акуратна. «Яны, вядома, вінаватыя, але не настолькі, каб у дачыненні да іх прымаць нейкія жорсткія меры. Гэта салдаты. Ім загадалі — яны пайшлі. Разбірацца трэба з тымі, хто загадваў, хто іх сюды пасылаў», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

«Малайцы, што высветлілі, што гэта першая група. Я так разумею, гэта толькі першая група з 180 або 200 чалавек, якая планавалася да перакідкі ў Беларусь. І прытым, калі я гэта кажу (я прачытаў даклад), гэта дакладныя дадзеныя сёння. І спроба там цяпер схаваць „хвост“ у Расіі і сказаць, што вось ледзь не яны з намі ўзгаднілі прыезд гэтай групы, гэта поўнае глупства», — падкрэсліў беларускі лідар.

Ён растлумачыў, што заўсёды, якія б мерапрыемствы ні праводзіліся ў Беларусі з удзелам расійскіх вайскоўцаў, былых або дзеючых, заўсёды адпаведныя ведамствы дзвюх краін узаемадзейнічаюць. «У нас дазвол толькі Прэзідэнт можа даць на прыезд вайскоўцаў, на наведванне Беларусі. З тэхнікай, без тэхнікі, самалёты, верталёты і гэтак далей ... Ніякіх дазволаў ніхто не даваў. Больш за тое, у нас выклікаюць сур’ёзныя сёння падазрэнні тыя мэты, якія сабе група намячала», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок адкрыты для ўзаемадзеяння па сітуацыі, якая склалася: «На хлусні мы палітыку не пабудуем. Перакрыкваючы адзін аднаго ў СМІ, пытанне не вырашым. Таму, калі ў кагосьці ёсць жаданне з расіян атрымаць дадатковую інфармацыю, мы заўсёды адкрытыя. Мы нічога не хаваем, але нам патрэбна праўда».

Аляксандр Лукашэнка даў пажаданні ў далейшай працы кампетэнтных беларускіх ведамстваў. «Следства вядзе Следчы камітэт, аператыўнае суправаджэнне — за вамі (КДБ. — Заўвага. БелТА) і міліцыяй. Падключайце людзей, калі вам трэба, аператыўнікаў. Працуйце акуратна. Але праўда павінна быць прад’яўлена грамадству», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.