22 верасня, аўторак

Вы тут

Магілёўцам прапаноўваць вывучыцца на кіроўцаў тралейбусаў з гарантыяй працаўладкавання


Магілёўцаў запрашаюць на навучанне па спецыяльнасці «кіроўца тралейбуса» з гарантыяй працаўладкавання ў філіяле «Тралейбусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс». Аб гэтым БелТА расказала начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.


«У горадзе з’явілася вялікая патрэба ў людзях гэтай прафесіі. Таму было вырашана арганізаваць навучальныя курсы. Тэрмін навучання — 5 месяцаў, — адзначыла Марына Снытко. — Заняткі пачнуцца з 24 жніўня».

Падчас навучання выплачваецца стыпендыя ў памеры да 3 базавых велічынь (1БВ — Br27) і даецца права атрымання матэрыяльнай дапамогі. Для іншагародніх, якія зацікавіліся навучалымі курсамі, арганізуюць пражыванне ў інтэрнаце.

«Працягваецца набор і на іншыя спецыяльнасці. Гэта «слесар па рамонце аўтамабіляў», «кухар» , «прадавец» , «слесар-сантэхнік», «швачка», «электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання», — распавяла начальнік упраўлення.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама па тэлефонах: 8 (0222) 41-88-10, 8 (0222) 76-89-82 і 8 (0222) 41-88-37. Па пытаннях навучання неабходна звяртацца па адрасе: Магілёў, вул.Касманаўтаў, 17 (каб. № 15).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.