18 верасня, пятніца

Вы тут

У Мазыры непаўналетнія выкралі тры веласіпеды


На вуліцы Рыжкова з лесвічнай пляцоўкі зніклі горныя ровары «Stels» і «Fulh». У гэты ж дзень паступіла паведамленне і з вуліцы Няжнова райцэнтра. З тамбура ў пад’ездзе вечарам знік яшчэ адзін «Stels». Прычым ні адзін з веласіпедаў не быў прышпілены хоць бы велазамком.


Да пошуку зламыснікаў прыступілі аператыўнікі крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС. У выніку след прывёў у Калінкавічы, дзе ўсе тры веласіпеды стаялі каля пад’езда аднаго са шматпавярховых дамоў. А «пакатацца» іх узялі два браты 12-ці і 8-мі гадоў пад кіраўніцтвам 17-гадовага таварыша, які і выступіў ініцыятарам паездкі ў суседні горад, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

А ў Буда-Кашалёўскім раёне супрацоўнікамі мясцовага РАУС па падазрэнні ў крадзяжы веласіпеда быў затрыманы 27-гадовы жыхар адной з вёсак. Увечары ў раённым цэнтры яму «спадабаўся» ровар «Stels», які стаяў каля пад’езда.

Ва ўсіх выпадках следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням грамадзян. Распачаты крымінальныя справы. Транспартныя сродкі вернутыя ўладальнікам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pxhere.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.