Вы тут

Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць на ўрадавым узроўні пастаўкі сельгаспрадукцыі ў Кот-д'Івуар


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кот-д’Івуара Аласана Драмана Уатару з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння з Кот-д’Івуарам у гандлёвай і гуманітарнай сферах. «У сённяшніх абставінах мы павінны захаваць устойлівую дынаміку, якая назіраецца ў двухбаковых адносінах у апошнія гады», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць на ўрадавым узроўні пытанні паставак у Кот-д’Івуар машын, абсталявання і сельскагаспадарчай прадукцыі айчыннай вытворчасці.

Прэв’ю: shutterstock.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.