Вы тут

У Кітаі ад чумы памёр мужчына


Хворы на чуму жыхар аўтаномнага раёна Унутраная Манголія на поўначы Кітая памёр у мінулую нядзелю. 35 чалавек, якія ўступалі з ім у цесны кантакт, ізаляваныя, гаворыцца ў паведамленні камітэта па пытаннях аховы здароўя горада Батоў, піша РИА Новости.


Улады патлумачылі, што мужчына памёр 2 жніўня ў хошуне Дархана-Мумінган, лабараторныя тэсты, у тым ліку тэст на нуклеінавыя кіслоты, пацвердзілі, што мужчына хварэў кішачнай чумой.

Пасля правядзення ўсіх аналізаў і эпідэміялагічнага даследавання, спецыялісты ў чацвер сабралі кансіліум, падчас якога прыйшлі да высновы, што прычынай смерці стала знясіленне крывяноснай сістэмы.

Мясцовыя ўлады абвясцілі трэці ўзровень эпідэміялагічнага папярэджання. У адпаведнасці з планам рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, звязаныя з распаўсюджваннем чумы ва Унутранай Манголіі, у дзеянне уведзены меры прафілактыкі і кантролю за распаўсюджваннем захворвання.

Да цяперашняга моманту 35 чалавек, якія ўступалі ў цесны кантакт з заражаным, змешчаныя ў цэнтралізаваны каранцін для медыцынскага назірання. У іх не было выяўлена ніякіх сімптомаў захворвання, тэсты на нуклеінавыя кіслоты таксама паказалі адмоўны вынік.

Апроч іншага ў доме, дзе жыў нябожчык мужчына, і ў дамах па суседстве праводзіцца штодзённая дэзінфекцыя.

Улады заклікаюць мясцовых жыхароў праявіць пільнасць, выконваць нормы гігіены, а ў выпадку з'яўлення сімптомаў, уключаючы жар і кашаль, адразу звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Прэв’ю: Сіньхуа

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.