Вы тут

Лукашэнка медыкам: Будзеце жыць вы — будзе жыць нацыя


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з працаўнікамі сістэмы аховы здароўя, дзе ўручыў ім дзяржаўныя ўзнагароды.


Па словах Прэзідэнта, гатовых рэцэптаў лячэння каранавіруснай інфекцыі няма і, як заяўляе СААЗ, наўрад ці будуць.

«Але разам мы справіліся. Насуперак усім крытыкам і нядобразычліўцам. Іх было шмат, іх застаецца шмат, іх будзе нямала, таму што, як я вас папярэджваў тры месяцы таму, пандэмія — гэта не проста хвароба, гэта палітычнае і, ужо сёння мы бачым, эканамічнае — нават не супрацьстаянне, а вайна. Усе дзяржавы імкнуцца скарыстаць гэту хваробу, каб узвысіцца і апусціць іншых, калі гэта ў іх атрымаецца», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Усім медыцынскім работнікам і іх блізкім Прэзідэнт пажадаў перш за ўсё здароўя — а яшчэ шчасця і дабрабыту.

«Жывіце доўга, будзеце жыць вы — будзе жыць нацыя. Мы перажылі складаны перыяд, але дзякуючы гэтаму змаглі яшчэ раз убачыць і ацаніць, якія незвычайныя людзі жывуць сярод нас. Яшчэ раз дзякуй вам за ўсё тое, што вы зрабілі. Але, як вы разумееце не горш за мяне, расслабляцца нам ні ў якім выпадку нельга. Мы назапасілі велізарны досвед барацьбы (гэта не праца была, гэта была барацьба, гэта была вайна, як некаторыя вызначалі). Назапасіўшы гэты досвед, мы павінны зрабіць усё, каб у будучыні ні другой, ні трэцяй хвалі ў Беларусі не было. А калі крый божа нешта здарыцца, каб мы, ўжо падрыхтаваныя, змаглі стаць разам і абараніць наш народ, вас перш за ўсё», — звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасці беларускі лідар.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.