Вы тут

Замежныя лідары віншуюць Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах


Замежныя лідары віншуюць Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся 9 жніўня. Падборку віншаванняў публікуе БЕЛТА.


Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін першым накіраваў пасланне на адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з віншаваннямі з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

«Ад імя ўрада Кітая і кітайскага народа, а таксама ад сябе асабіста выказваю цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Беларусь абавязкова дасягне новых бліскучых поспехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады беларуска-кітайскія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства функцыянуюць на высокім узроўні. «Кітай і Беларусь з’яўляюцца „жалезнымі братамі“ і ўсепагоднымі партнёрамі. Я надаю вялікае значэнне развіццю кітайска-беларускіх адносін і даражу добрымі рабочымі адносінамі і асабістай дружбай з Вамі», — падкрэсліў кітайскі лідар.

Ён выказаў гатоўнасць разам з кіраўніком беларускай дзяржавы прыкладаць намаганні для сумеснага прасоўвання кітайска-беларускіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, адкрыцця новых перспектыў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах на карысць дзвюх краін і народаў.

Сі Цзіньпін пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў у працы, сяброўскай Беларусі — росквіту і магутнасці, а яе народу — шчасця і дабрабыту


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку віншавальную тэлеграму ў сувязі з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

«Разлічваю, што ваша дзяржаўная дзейнасць будзе садзейнічаць далейшаму развіццю ўзаемавыгадных расейска-беларускіх адносін ва ўсіх галінах, паглыбленню супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, нарошчванню інтэграцыйных працэсаў па лініі Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД, а таксама ваенна-палітычных сувязяў у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам брацкіх народаў Расіі і Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні Уладзіміра Пуціна.


Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў накіраваў тэлеграму Аляксандру Лукашэнку з віншаваннем з нагоды перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт казахстанскага лідара.

«Касым-Жамарт Такаеў ад імя народа Казахстана і ад сябе асабіста павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сітуацыі, сведчаць аб народнай падтрымцы вашага стратэгічнага курсу, накіраванага на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі», — гаворыцца ў тэлеграме.

Казахстанскі лідар выказаў упэўненасць у тым, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Беларуссю будзе і надалей паспяхова развівацца на карысць народаў дзвюх дзяржаў.

Прэзідэнт Казахстана пажадаў Аляксандру Лукашэнку поўнай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў на пасадзе кіраўніка дзяржавы, а беларускаму народу — міру, стабільнасці, узаемаразумення і росквіту.


Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым адбылася 10 жніўня па ініцыятыве азербайджанскага боку, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ільхам Аліеў выказаў самыя шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні ў сувязі з пераканаўчай перамогай Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, падкрэсліўшы, што ў Азербайджане асабліва цэняць дружалюбныя адносіны з кіраўніцтвам брацкай Беларусі.

«Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў і на міжнародных пляцоўках. Прэзідэнты выказалі ўпэўненасць, што сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі і надалей будуць паспяхова развівацца ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і іншых сферах», — адзначылі ў прэс-службе.


Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах Прэзідэнта Беларусі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Высокая яўка выбаршчыкаў і вынікі галасавання яшчэ раз прадэманстравалі велізарны давер беларускага народа да вас, яго згуртаванасць і поўную падтрымку працягу эфектыўных рэформаў, якія праводзяцца пад вашым кіраўніцтвам і накіраваных на павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага росту ў краіне», — падкрэсліў Прэзідэнт Узбекістана.

Ён таксама адзначыў дынамічна развіваецца ў апошнія гады узбекска-беларускае шматпланавае супрацоўніцтва, традыцыйна якое базуецца на моцных вузах дружбы нашых краін і народаў, ўзаемнай павазе і падтрымцы.

«Перакананы, што далейшая практычная рэалізацыя дамоўленасцяў сустрэч на вышэйшым узроўні напоўніць двухбаковыя адносіны канкрэтным зместам — важнымі праектамі кааперацыі ў галінах эканомікі і праграмамі гуманітарнага абмену», — адзначыў Шаўкат Мірзіёеў.

Ён пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў, а дружалюбнаму народу Беларусі — міру і працвітання.


Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам адбыўся 10 жніўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Як адзначыў Таджыкскі лідар, з самай раніцы ён сам прымае шматлікія віншаванні з перамогай яго Беларускага сябра на прэзідэнцкіх выбарах. Ну а Беларусь і яе прэзідэнта ад усёй душы віншуе таджыкскі народ», — распавялі ў прэс-службе.

Эмамалі Рахмон перадаў Аляксандру Лукашэнку самыя цёплыя пажаданні і шчырыя словы падтрымкі.

Закранулі ў гутарцы прэзідэнты і тэмы развіцця двухбаковых адносін, адзначыўшы насычанае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Душанбэ, адкрыты і даверны характар узаемадзеяння па ўсіх магчымых кірунках.


Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў

Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Вынікі галасавання наглядна дэманструюць шырокую падтрымку з боку грамадзян Беларусі выбранага вамі курсу па абароне нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванні грамадзянскай згоды, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што ваш багаты вопыт і прафесіяналізм будуць і ў далейшым садзейнічаць павышэнню дабрабыту народа, забяспечаць высокі ўзровень палітычнага і эканамічнага развіцця краіны».

Прэзідэнт Кыргызстана выказаў упэўненасць, што двухбаковыя адносіны, заснаваныя на даўніх традыцыях дружбы, узаемнай павагі і супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца на карысць народаў абедзвюх дзяржаў.

Сааранбай Жээнбекаў пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і дабрабыту, а народу Беларусі — міру і працвітання.


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян накіраваў віншавальнае пасланне Аляксандру Лукашэнку з нагоды перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым паведамляе агенцтва Арменпрэс са спасылкай на Дэпартамент інфармацыі і па сувязях з грамадскасцю апарату прэм’ер-міністра Арменіі, перадае БЕЛТА.

Нікол Пашынян пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў і новых здзяйсненняў на пасадзе кіраўніка дзяржавы, моцнага здароўя, а брацкаму народу Беларусі — міру і працвітання. «Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы і ў далейшым будзем умацоўваць дружбу паміж нашымі народамі і пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб’яднанняў», — гаворыцца ў віншаванні.

Са свайго боку прэм’ер-міністр Арменіі выказаў гатоўнасць прыкласці ўсе намаганні для поўнай рэалізацыі ўсяго патэнцыялу двухбаковых адносін.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.