Полчышчы шкоднікаў захапілі больш за 10 тысяч гектараў.
Саранча атакавалв сяльгасугоддзі плошчай звыш 10,3 тысячы гектараў у правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай). Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пацярпелі ад нашэсця дзевяць адміністрацыйных адзінак павятовага ўзроўню ў чатырох акругах і гарадах правінцыі, уключаючы горад Пуэр і Сішуанбаньна-Дайскую аўтаномную акругу, заявілі ў правінцыйнай канцылярыі. Павелічэнне плошчы было выклікана другой хваляй міграцыі гэтых насякомых, якая, у сваю чаргу, была абумоўлена прыдатнай тэмпературай паветра.
Мясцовыя ўлады выкарыстоўвалі хімічныя і біялагічныя сродкі, уключаючы распыленне пестыцыдаў з дронаў. Для правядзення гэтай работы былі мабілізаваны звыш 80 тысяч чалавек.
Па словах экспертаў, інтэнсіўнасць міграцыі саранчы на тэрыторыі Кітая паступова слабее, аднак колькасць яе папуляцыі ўсё яшчэ вялікая, і арэал распаўсюджвання шкоднікаў застаецца шырокім.
Фота: agroxxi.ru
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?