Вы тут

На мінулым тыдні ў Магілёўскім раёне ўшаноўвалі лідараў жніва


На мінулым тыдні ў Магілёўскім раёне ўшаноўвалі лідараў жніва — раён першы ў вобласці дасягнуў планкі ў 100 тысяч тон па зборы збожжавых і зернебабовых.


Перадавікоў віншавалі проста ў полі адной з найлепшых гаспадарак — ЗАТ «Агракамбінат «Зара». Са словамі падзякі да працаўнікоў звярнуліся намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда. Разам з прывітальным адрасам аблвыканкама яны ўручылі сертыфікат на трактар «Беларус».

Між тым жніво набірае абароты. Знамянальна, што на раніцу ўчарашняга дня лідзіраваў маладзёжны экіпаж стрыечных братоў Андрэя і Сяргея Драздоў — камбайнераў ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна. Іх вынік — больш за 3025 тон.

Экіпаж Мікалая Дарэчкіна і Канстанціна Саладухі з СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна намалаціў амаль 2751 тону збожжа і больш за 593 тоны рапсу. А камбайнеры ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна Валерый Піскуноў і Юрый Нікіфаравец сабралі 2383,8 тоны збожжа. Механізатар ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна Аляксандр Якуцін у адзіночку намалаціў на сваім КЗС 2236 тон.

Сярод кіроўцаў на ўчарашні дзень лідзіраваў Павел Ціханаў з ААТ «Амкадор-Шклоў» Шклоўскага раёна, які перавёз амаль чатыры тысячы тон збожжа і рапсу.

Самая высокая ўраджайнасць збожжавых па вобласці — 57,6 цэнтнера з гектара — «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна. На 0,6 цэнтнера саступае ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна, 55,6 цэнтнера з гектара ў СВК «Калгас Радзіма» Бялыніцкага раёна.

На раніцу ўчарашняга дня ў вобласці было сабрана 844 тысячы тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць склала 36,2 % цэнтнера з гектара.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Лідзіруе моладзь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.