Вы тут

Абавязкі дырэктара Купалаўскага тэатра будзе выконваць намеснік міністра культуры


Міністр культуры Юрый Бондар сустрэўся з калектывам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы 18 жніўня, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Фота: naviny.by

Артысты запатрабавалі, каб міністр падаў у адстаўку і каб на пасаду дырэктара Купалаўскага вярнулі Паўла Латушку, які ўчора быў звольнены.

Раней работнікі тэатра запісалі відэазварот з просьбай спыніць гвалт у краіне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Сваю грамадзянскую пазіцыю публічна выказаў і Павел Латушка.

Сёння купалаўцы напісалі заявы на звальненне, якія прадэманстравалі Юрыю Бондару. Міністр культуры сказаў, што кожная заява будзе разгледжана ў асобнасці новым кіраўніцтвам тэатра.

Абавязкі дырэктара будзе выконваць намеснік міністра культуры Валерый Грамада.

Юрый Бондар заклікаў калектыў заняцца творчасцю, а не палітыкай.

Каля Купалаўскага тэатра сабраліся людзі, якія падтрымліваюць артыстаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.