Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Трэба вельмі актыўна пачынаць новы навучальны год


У Беларусі трэба вельмі актыўна пачынаць новы навучальны год. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, паведамляе БЕЛТА.


«У любыя часы трэба вучыцца. Калі ў нас атрымаецца скамечаным і пачатак навучальнага года, гэта зусім дрэнна. Вы памятаеце, як мы сканчалі навучальны год у сувязі з каранавірусам і той насцярожанасцю, якая была ў грамадстве, асабліва ў бацькоў. Празмерная насцярожанасць, як мы зараз разумеем», - сказаў Прэзідэнт.

«Нам трэба вельмі актыўна пачынаць навучальны год, чаго б ні каштавала», — падкрэсліў ён.

Лукашэнка патрабуе абараніць настаўнікаў у школах ад усялякіх нападак

«Абараніце настаўнікаў ад усялякіх нападак. Мы гэта ўжо пачалі рабіць, прытым робім вельмі актыўна і вельмі жорстка перарываем ўсякія наезды, накаты на настаўнікаў, лекараў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Калі хтосьці перакінуўся ў іншы лагер, нам таксама трэба з імі разбірацца», — падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалогія. «І тыя, хто хочуць ісці гэтым прынцыпам, калі ласка: ідзіце выкладаць, вучыце, працуйце. Тыя, хто не хоча, значыць, яны ў школе быць не павінны. Гэта трэба казаць прама, адкрыта і сумленна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.