15 студзеня, пятніца

Вы тут

Віншаванне Андрэя Худыка з днём заснавання сiстэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі


29 жнiўня 1960 года быў створаны Дзяржаўны камiтэт Савета Мiнiстраў БССР па ахове прыроды. Сёння гэта Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь.

Дарагiя калегi, сябры!

Ад усёй душы вiншую вас  днём заснавання сiстэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусi!

З 1960 года ў нашай краiне дзейнiчае сiстэма, галоўнымi задачамi якой з'яўляюцца ахова прыроды i рацыянальнае выкарыстанне яе рэсурсаў. Мы прайшлi вялiкi шлях, каб навучыцца трымаць баланс памiж дзейнасцю чалавека i навакольным асяроддзем, зберагчы тое каштоўнае ў беларускай прыродзе, што засталося нам у спадчыну, — зялёныя лясныя масiвы i водна-балотныя ўгоддзi, рачныя i азёрныя экасiстэмы, лугi i палi i iх насельнiкаў.

У справе аховы навакольнага асяроддзя ўжо шмат чаго ўдалося дасягнуць. Беларусь уключана ў першую трацiну краiн з найлепшымi паказчыкамi ў дачыненнi да аховы прыроды i ў першую дзясятку лясных дзяржаў Еўропы. Наша краiна таксама ўваходзiць у лiк сусветных лiдараў па аднаўленнi парушаных балотных экасiстэм. Захаванне рэдкiх вiдаў жывёл i раслiн застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай прыродаахоўнай палiтыкi. У нас скарачаюцца выкiды ў атмасферу забруджвальных рэчываў i парнiковых газаў. Таксама ўдасканальваецца сiстэма абыходжання з адходамi. Пашыраецца i выкарыстанне аднаўляльных крынiц энергii. Пераход на «зялёныя» тэхналогii стаў важным крытэрыем эфектыўнасцi прадпрыемстваў.

Гэтыя i iншыя дасягненнi былi б немагчымыя без сумесных намаганняў дзяржавы, грамадства i бiзнесу. Таму выказваю глыбокую ўдзячнасць усiм, хто стаiць на варце аховы навакольнага асяроддзя, каму неабыякава, на якой зямлi жыць нашым дзецям, якiм паветрам дыхаць, якую ваду пiць. Дзякуй вам, спецыялiсты сiстэмы аховы прыроды, навукоўцы, прадстаўнiкi грамадскасцi i бiзнесу, за вашы намаганнi па захаваннi i прымнажэннi прыродных багаццяў, падтрыманнi спрыяльнага экалагiчнага становiшча, папулярызацыi экалагiчна дружалюбнага ладу жыцця!

Добрага вам здароўя, бадзёрасцi, аптымiзму i новых дасягненняў на карысць прыродзе i людзям!

Андрэй ХУДЫК, мiнiстр прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.

Грамадства

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».