Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём ведаў


Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў!

Гэта свята штогод прыносіць у жыццё кожнага чалавека самыя добрыя ўспаміны і моцныя эмоцыі.

Гэта настальгічны смутак па дзіцячых і юнацкіх гадах, якія ўжо ніколі не паўторацца. Хваляванне першакласнікаў, якія робяць першыя крокі па дарозе ведаў, першакурснікаў, якія ўсвядомлена выбралі свой прафесійны шлях. Перажыванні бацькоў, якія разам з дзіцем нібыта самі ідуць у першы клас і разам з ім пражываюць розныя перыяды яго вучобы.
Натхненне маладых настаўнікаў і выкладчыкаў перад першым у сваёй педагагічнай дзейнасці ўрокам або лекцыяй.
І, вядома, радасць ад будучай сустрэчы ўсіх, хто за час канікулаў засумаваў па вучэбных буднях.

Няхай для ўсіх навучэнцаў і настаўнікаў новы навучальны год будзе цікавы, напоўнены яркімі падзеямі.

Настаўнікам жадаю невычэрпнай энергіі і плённай працы. Бацькам — уключанасці ў адукацыйны працэс і мноства падстаў для гонару за сваіх дзяцей. Вучням і студэнтам — натхнення і імкнення да ведаў, якія стануць галоўнай умовай поспеху і дабрабыту ў іх будучым жыцці.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.