22 верасня, аўторак

Вы тут

Ці можна лічыць папярэднія вынікі паскоранага развіцця Аршанскага раёна здавальняючымі?


Ці можна лічыць папярэднія вынікі паскоранага развіцця Аршанскага раёна здавальняючымі? Ці могуць даць высокую ацэнку зменам мясцовыя жыхары? Што з напрацаванага вопыту трэба абавязкова пераймаць іншым раёнам краіны? Гэтыя і іншыя важныя пытанні ўчора былі ў цэнтры ўвагі падчас наведвання раёна
прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам і членамі ўрада.


Кіраўнік урада наведаў шмат прадпрыемстваў, дзе рэалізуюцца мерапрыемствы ў рамках выканання Праграмы развіцця Аршанскага раёна. Іх усяго павінна быць рэалізавана каля ста.

У гарадскім пасёлку Балбасава прэм'ер-міністр азнаёміўся з будаўніцтвам мультымадальнага цэнтра «Брэміна-Орша». Тут ужо функцыянуе гіганцкі «корпус», куды з-за мяжы дастаўляюцца тавары для далейшай іх транспарціроўкі. Прадукцыю маркіруюць, афармляюць мытныя дакументы, калі трэба захоўваюць. Тавары з Еўропы ў Азію і наадварот праз «лагістычныя вароты» адпраўляюць і па чыгунцы. А ўвод у эксплуатацыю ўзлётна-пасадачнай паласы даўжынёй каля трох кіламетраў дазволіць выкарыстоўваць і паветраную транспарціроўку. Урачыстае адкрыццё запланавалі на пачатак лістапада. Паралельна з выкарыстаннем гэтай паласы вялікія перспектывы ў запраўцы палівам транспартных самалётаў. Пад Оршай могуць прызямляцца практычна без абмежаванняў крылатыя машыны розных габарытаў і класаў.

Капітальны рамонт узлётна-пасадачнай паласы, рэканструкцыя рулёжных дарожак, узвядзенне аб'ектаў дапаможнага прызначэння ажыццяўляецца ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады.

Непадалёк знаходзіцца прадпрыемства па рамонце авіяцыйнай тэхнікі, якое таксама наведаў прэм'ер. У павільёне было нямала верталётаў з розных краін, якім беларускія майстры дадуць новае жыццё.

На ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат» у цэнтры ўвагі было будаўніцтва новага цэха забою і перапрацоўкі мяса свіней і буйной рагатай жывёлы.

Перад пасяджэннем у Аршанскім райвыканкаме Раман Галоўчанка ў гутарцы з прадстаўнікамі СМІ падкрэсліў, што ў Аршанскім раёне былі створаны самыя льготныя ўмовы для таго, каб аздаравіць мясцовую эканоміку, паспрыяць павелічэнню інтарэсу да інвестыцый з боку прадстаўнікоў айчыннага і замежнага бізнесаў.

Падрабязнае вывучэнне зробленага ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта і праграмай урада дазволіць распаўсюдзіць запатрабаванае жыццём для паскарэння развіцця ў іншых раёнах, дзе таксама распачалася «перазагрузка». Вельмі важна надаць імпульс для стварэння лепшых умоў у гарадскіх пасёлках. Галоўнае, каб там жылося не горш, чым у абласных цэнтрах.

На нарадзе вялося абмеркаванне не толькі ходу рэалізацыі праграмы. Але і прапаноў па магчымай яе карэкціроўцы. У прыватнасці, па тэрмінах рэалізацыі асобных мерапрыемстваў комплексу, аб'ёмаў і крыніц фінансавання.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Як ідзе перазагрузка?

Выбар рэдакцыі

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.