Вы тут

У Беларусі — 74 173 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 72 584 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 13 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 74 173 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 654 618 тэстаў на каранавірус.

72 584 чалавекі больш не хварэюць.

Памерлі 750 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 28,6 млн чалавек, пры гэтым больш за 920 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,6 млн заражаных, Індыя — больш за 4,6 млн, Бразілія — больш за 4,2 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: coronavirus.of.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.