Вы тут

Беларускі палітолаг Андрэй Сыч: Ёсць усе падставы меркаваць, што будзе ўзмоцнена роля мясцовага самакіравання


— Наша краіна стаіць на парозе сур'ёзных грамадска-палітычных змен. Ужо ў 2021 годзе на рэферэндуме нам неабходна будзе прыняць новую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.


Цалкам відавочна, што за кароткі перыяд сваёй суверэннай гісторыі беларусамі праведзена грунтоўная работа па станаўленні дзяржаўнасці. У складаныя гады пасля развалу СССР мы выстаялі, змаглі захаваць найлепшае, а сёння актыўна развіваем новыя галіны эканомікі. Беларусь стала адной з вядучых краін у сферы інфармацыйных тэхналогій, запускае ўласныя касмічныя спадарожнікі і ўступіла ў клуб краін, якія выкарыстоўваюць мірны атам.

Сёння перад краінай стаяць новыя выклікі і пагрозы. Свет перастаў быць лінейным, усе сферы жыцця чалавека набываюць тэмпы экспанентнага развіцця. Важна, што кіраўніцтва краіны гэта разумее і прымае адпаведныя меры. Яшчэ ў 2019 годзе былі анансаваныя змяненні ў Асноўны Закон краіны. Адной з важных паправак у Канстытуцыі стане пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі ўлады.

Ёсць усе падставы меркаваць, што будзе ўзмоцнена роля мясцовага самакіравання. Гэта своеасаблівы адказ на запыт у больш актыўным удзеле грамадзян у прыняцці рашэнняў, які цяпер аформіўся ў грамадстве. Людзі хочуць непасрэдна ўплываць на тое, што адбываецца ў іх горадзе, вёсцы, на вуліцы.

Мяркую, што больш сур'ёзныя паўнамоцтвы атрымае парламент Беларусі. Хутчэй за ўсё, менавіта ён будзе фарміраваць урад краіны. Гэта дазволіць дэпутатам «запытваць»
з міністраў наконт праведзенай імі работы, рэалізацыі дзяржаўных праграм. У сваю чаргу, і кожны грамадзянін праз абранага дэпутата ў сваёй акрузе будзе ўплываць на самыя важныя для краіны рашэнні.

Відавочна, будзе мяняцца і выбарчае заканадаўства. Прапарцыянальна-мажарытарная сістэма выбараў надасць вялікую ролю і значнасць палітычным партыям. Прэзідэнцкія выбары 2020 года шмат у чым і сталі такімі гарачымі, паколькі многія кандыдаты ішлі на іх толькі з мэтай прэзентаваць сябе з высокай трыбуны. Гэтыя выбары не сталі канкурэнцыяй праграм па фарміраванні лепшага будучага для беларусаў, але ператварыліся ў самапіяр і пэўную дзейнасць на перспектыву. Цікава, што цяпер ужо трое экс-кандыдатаў заявілі аб намеры ўтварыць палітычныя партыі. Лічу аднак, што пасля такіх палітычных кульбітаў яны не змогуць разлічваць на сур'ёзную падтрымку на выбарах любога ўзроўню. Між тым варта чакаць і з'яўлення партыі ад афіцыйнай улады. Адзначу, што сёння вялікая колькасць беларусаў былі не па сваёй волі палітызаваныя і ўцягнутыя ў пэўнае супрацьстаянне на вуліцах краіны. Рабочыя прадпрыемстваў, урачы, настаўнікі, якія выходзілі на мітынгі ў падтрымку эвалюцыйнага развіцця краіны, стануць асновай такой партыі. Пры ўсёй разнастайнасці меркаванняў, якія існуюць у нашым грамадстве, важна пабудаваць устойлівую дзяржаўную мадэль, якую ніхто не зможа разбурыць.

Змяненні ў Канстытуцыю — вельмі сур'ёзны крок для лёсу ўсёй краіны. Напрыканцы падрыхтоўкі асноўных паправак іх, безумоўна, неабходна вынесці на «суд» грамадскасці. Галоўнае, каб меркаванне кожнага чалавека было пачута. Пасля рэферэндуму мы мусім атрымаць па-сапраўднаму народную Канстытуцыю. Яна будзе спрыяць кансалідацыі
грамадства і акрэсліць абсяг будучыні нашай краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.