Вы тут

Пад Гродна выратавальнікі дапамаглі ласю выбрацца з тэхнічнага рэзервуара


У Гродзенскім раёне ратавальнікі дапамаглі ласю выбрацца з рэзервуара з вадой, гаворыцца на сайце МНС.


Сёння каля 8.00 відавочца паведаміў аб няштатнай сітуацыі на тэрыторыі будаўнічага кар’ера ў вёсцы Брузгі. У рэзервуар для прамывання пяску глыбінёй каля 4 м трапіў лось, самастойна выбрацца жывёла не магла.

З падручных матэрыялаў, прадстаўленых работнікамі «Гроднажылбуда», ратавальнікі збудавалі трап і апусцілі яго ў ваду. Накінуўшы на лася пятлю з выратавальнай вяроўкі, работнікі МНС дапамаглі яму выбрацца.

Крыху адпачнуўшы, лось накіраваўся ў лес.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.