У горадзе ствараюць творчую атмасферу.
У горадзе Чэнду, што ў правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) видэаплатформа Kuaishou сумесна з цэнтрам Midi арганізавалі музычныя ўрачыстыя мерапрыемствы на тэму «Слухаць! Бурнае жыццё», прысвечаныя 20-годдзю з дня правядзення першага музычнага фестывалю Midi ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У канцэртах прынялі ўдзел многія знакамітыя рок-гурты. У апошнія гады горад Чэнду прыкладае велізарныя намаганні да развіцця музычнай індустрыі, ствараючы творчую атмасферу ў горадзе шляхам падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў і прыцягнення спецыяльльных устаноў.
Летась у горадзе было праведзена больш за 1700 розных музычных выступленняў. Інвестыцыі ў музычную, кіна- і тэлевізійную індустрыі і вытворчасць адпаведнай прадукцыі выраслі больш чым на 20 працэнтаў.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?