Вы тут

Мінск адрэагаваў на магчымасць удзелу Святланы Ціханоўскай у мерапрыемствах СМЗС ЕС у Брусэлі


Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз адказаў на пытанне БЕЛТА аб тым, як афіцыйны Мінск ацэньвае інфармацыю аб магчымым удзеле былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай у мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем пасяджэння Савета Міністраў замежных спраў ЕС у Брусэлі.


«Гэта, вядома, магло б быць смешна і кур’ёзна, калі б не было так сумна. Па сутнасці цалкам відавочна, што такія дзеянні, калі яны будуць, з’яўляюцца нахабным і непрыкрытым умяшаннем ва ўнутраныя справы нашай краіны і поўнай непавагай да яе грамадзян, — заявіў Анатоль Глаз. — Навошта наогул праводзіць выбары, калі можна проста прызначыць звонку нейкага зручнага ва ўсіх адносінах суб’екта і рабіць выгляд, што выбудоўваеш з ім адносіны? Пасля такіх крокаў ўжо, па-мойму, нікому не трэба будзе даказваць, што рэалізуецца курс на падрыў суверэнітэту Беларусі».

«Вядома, наша прынцыповая і зразумелая пазіцыя па дадзенай тэме ўжо даведзена да прадстаўніка ЕС у Мінску, а таксама да адпаведных асоб у Брусэлі», — дадаў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.