Вы тут

Галоўчанка: Не заканчваюцца спробы прамога ўмяшальніцтва ў нашы ўнутраныя справы


Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю Расіі Алегам Кажамякам.


Раман Галоўчанка.

«Як у ходзе перадвыбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, так і пасля яе наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтным знешнім ціскам. Не заканчваюцца спробы прамога ўмяшальніцтва ў нашы ўнутраныя справы. Не заканчваюцца спробы расштурхаць сітуацыю, дэстабілізаваць абстаноўку ў кране, ператварыць яе ў хаос, якога дабіваюцца непрыяцелі нашай краіны», — сказаў кіраўнік урада.

Па яго словах, у гэтых умовах асабліва важная падтрымка сяброў, таму ён падкрэсліў каштоўнасць беларуска-расійскіх адносін і інтэнсіфікацыю двухбаковых кантактаў. У іх шэрагу — візіт у Мінск у пачатку месяца прэм’ера Расіі Міхаіла Мішусціна, сустрэча двух прэзідэнтаў у Сочы.

«У яго ходзе (візіту ў Сочы — „Зв.“) была падкрэслена абодвума бакамі неабходнасць інтэнсіфікацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва. Актывізацыя прамых кантактаў паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі. Лідары нашых дзяржаў дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі як фундамент эканамічных адносін», — дадаў Раман Галоўчанка.

Ён таксама адзначыў, што на мінулых пасадах Алег Кажамяка вялізарную ўвагу надаваў супрацоўніцтву з Беларуссю. Калі ён быў губернатарам Амурскай вобласці, была заснавана зборачная вытворчасць айчынных камбайнаў, а ў яго бытнасць губернатарам Сахалінскай вобласці экспарт беларускай прадукцыі машынабудавання туды вырас у 16 разоў у першую чаргу за кошт кар’ерных самазвалаў.

«І сёння Прыморскі край для Беларусі — адзін з ключавых партнёраў у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе. У 2019 годзе наш тавараабарот павялічыўся ў 8,4 працэнта, а ў студзені–ліпені сёлета ўжо на 17,7 працэнта. У якасці губернатара Прыморскага краю вы тэндэнцыю захоўваеце, чаму мы вельмі рады», — падкрэсліў беларускі прэм’ер.

Ён працягнуў, што на гэтым нельга спыняцца і развіваць садзейнічанне неабходна, у першую чаргу, у прамысловасці.

«У вас вельмі багаты край на карысныя выкапні, прыроднымі рэсурсамі, унікальная зямля, таму мы, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, ганарымся тым, што прысутнічаем у гэтым выдатным краі зямлі і робім свой унёсак у яго прамыслова-індустрыяльнае развіццё», — канстатаваў Раман Галоўчанка і адзначыў, што хоча пачуць праекты і ідэі, з якімі прыехаў губернатар.

На думку Рамана Галоўчанкі, неабходна актыўна працаваць над стварэннем гандлёвых кантактаў у экалагічнай сферы.

«Мы разумеем, што экалогія — гэта вельмі крохкая рэч, якую лёгка разбурыць і потым складана аднавіць. Таму тымі напрацоўкамі, што маюць беларускія прадпрыемствы ў сферы дзейнасці з камульнальнымі адыходамі ў сферы водаачысткі, водападвядзення, хацелі б падзяліцца з нашымі сябрамі з Прыморскага краю. Мы гатовы максімальна аператыўна разглядаць любыя вашы прапановы», — выказаў думку кіраўнік Саўміна.

Па словах Алега Кажамякі, яго візіт падтрымліваюць жыхары Прымор’я, бо прадукцыя беларускіх вытворцаў выклікае павагу за высокую якасць.

Алег Кажамяка.

«Таму, канечне, мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве, у пастаўках у машынабудаванні, рэалізацыі тавараў спажывання, якія сёння Прыморскі край не можа сам ствараць. Я думаю, што тыя невялікія таварныя адносіны і ў экспарце, і ў імпарце маюць быць значна павялічаны», — заявіў губернатар.

Дэлегацыя з Расіі, у складзе якой кіраўнікі рэгіянальных міністэрстваў, мэр Уладзівастока, ужо пазнаёміліся з прадпрыемствамі Гомельскай, Магілёўскай вобласці. Працягваюцца візіты і сёння. Найбольш зацікавілі іх магчымасці пастаўкі беларускіх аўтобусаў трэцяга пакалення.  

У Прымор’і дзейнічаюць дылерскія сеткі прадпрыемстваў машынабудавання — БелАЗ, МТЗ, Амкадор, Гомсельмаш, Магілёўліфтмаш. Пастаўкі тавараў народнага спажывання здзяйсняюцца праз прамыя дамовы куплі-продажу або праз пасрэдніцтва маскоўскіх структур.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.